Кнiга для дзяцей - Жоуты Дзьмухавец Перамогi -

 У верасні 2025 года ў “Выдавецкам доме “Звязда” пабачыла свет кніга “Жоўты Дзьмухавец Перамогі” для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Займальныя апавяданні і казкі абавязкова зацікавять чытача, а маляўнічыя ілюстрацыі мастачкі Алены Пышнік спадабаюцца ўсім, каму кніга патрапіць у рукі.

Відэа кнігі  https://www.youtube.com/watch?v=vzXTF01gnPI

Зборнік апавяданняў і казак “Жоўты Дзьмухавец Перамогі” можна набыць у кніжных крамах, а таксама па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі 20.77 руб) у Выдавецкім доме «Звязда» (г. Мінск, вул. {Хмяльніцкага, 10А, т.8017 3111713) або на сайце zviazda.by у раздзеле «Кнігі».


Прадмова да кнігі.
Вітаю цябе, мой дарагі чытач!
Перад табой зборнік апавяданняў і казак “Жоўты Дзьмухавец Перамогі” пра легендарную  гісторыю Беларусі, пра жыццё ў нашай краіне тваіх аднагодкаў, такіх жа хлопчыкаў і дзяўчынак, як і ты.
Займальныя гісторыі прывядуць цябе ў знакаміты парк і на вуліцы Мінска, у гасцінныя кватэры жыхароў горада і вёскі, каб распавесці пра сапраўднае сяброўства, любоў да роднага краю, пра павагу яго легендарнай гераічнай гісторыі, пра выхаванне ў сабе добрых якасцяў і звычак, патрыятызму, імкнення верыць у свае сілы і не баяцца жыццёвых нягод.
Перагортваючы старонку за старонкай, ты даведаешся, пра што думаюць, мараць і чым займаюцца героі апавяданняў, пра іх захапленні, добрыя карысныя справы, пра тое, як яны дабіваюцца пастаўленых перад сабой важных мэт, неабходных ім для шчаслівага і плённага жыцця на карысць нашай Радзімы.

Змест кнігі:

Жоўты Дзьмухавец Перамогі
Прагулка з дзядулем у парк Перамогі
Зялёнае поле жыцця
Сардэчныя пісьмы
Піянерскі барабан
Вароты Мінска
Мінскае гета
Бесказырка белая
Палёты ў сне і наяве
Кнопік
Падарунак шпаку
Бэз для мамы
Я буду камандзірам
Сваімі рукамі
Дажынкі
Навагодні падарунак птушкам
Ад аўтара

28.09.25


Рецензии