Колер неба

Светла-сіні колер неба…
Далячынь нясе блакіт.
«Спусташэнне…» – плача глеба,
Атачэнне – збор ракіт.

Восень на зямлі пануе…
Змоўк, заціх птушыны спеў.
Яснасць неба прапануе:
Сіні колер – каралеў.

Шызы бляск – блакіт халодны,
Нібы ў ім застыла сталь.
Вые вецер – воўк галодны,
Па душы яму крышталь.

Падаюцца песняй гукі…
Ярка ззяе далячынь.
Мастака працуюць рукі,
Ім не скажаш: – «Адпачынь!»

Светла-сіні колер неба…
Колькі бачу ў ім красы…
Восень… ты багата хлебам…
Кроплі чыстыя расы.


Рецензии