Заляпiлi слёзы...

Заляпілі слёзы вока…
Сонца нібы ўлетку свет.
Прад вачыма лаз-пратока,
Вадзяны чароўны след.

Ціха вецер штось спявае
Ды шапоча брат-трыснёг.
Казку, пэўна, навявае,
Беларускі слаўны ёг.

Мне вядомы тыя казкі,
Там няма слядоў бяды.
Толькі спевы, поўны ласкі
Ды гаючае вады.

Як трыснёг мяне калыша,
Без клапот, няма нуды…
Спавівае нібы цішшу…
Ўспомню мілыя гады.

Заляпілі слёзы вока,
Зноў я быццам бы дзіця…
Хмаркі нада мной высока,
Сведкі творчага жыцця.


Рецензии