Пегас тапоча...

Пегас – мой верны конь тапоча,
Звярнуў даўно на цяжкі шлях.
Мяне ён заахвоціць хоча
Пшаніцаю, што на палях.

Згаджаюся: яна цудоўна,
Стаяць, як дрэва, каласкі.
Расліна мілая шыкоўна,
Чакае добрае рукі,

Якая гадаваць умее,
Параду ўсім раслінам дасць.
Селянін наш з паразуменнем,
Пшаніцы дужай не прапасць.

Пшаніца – можна падзівіцца,
Ты жыту родная сястра.
Як дружна ў полі каласіцца,
Прыйшла цяпер твая пара.

Пегас звярнуў даўно на поле,
Мільгаюць іскры з моцных ног.
Сялян заўважыў – цяжка доля…
Гаспадары палёў, дарог…


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →