Нетрадыцыйныя метады лячэння

Нетрадыцыйныя метады лячэння

Самы вялікі кашмар участковага тэрапеўта – прыйсці на “ялінкі”, дарожку да хаты, абсыпаную яловым лапнікам.

 Па старажытнаславянскіх павер’ях душа памерлага да яго пахавання знаходзіцца на зямлі побач са сваім целам, дома або ў месцы, якое было асабліва дорага пры жыцці. Лічылася, што душа нічога не бачыць навокал, акрамя кветак. І каб яна не заблукала, каля дома памерлага клалі кветкі і вянкі з іх, а каб стварыць ёй арыенцір да могілак, шлях да іх таксама высцілалі кветкамі. У нашым клімаце кветкі замянілі лапнікам, які даступны круглы год.
 
Як правіла, гэты візіт на дом лекар прызначае сам – актыў да цяжкага хворага, які яшчэ не вызначыўся са сваім далейшым знаходжанні на грэшнай зямлі. Фактычна ўрачу прагноз ужо ясны, справа – толькі ў часе.

У васьмідзясятыя гады мінулага стагоддзя яшчэ не было прынята інфармаванне ўрачом пацыента і яго блізкіх сваякоў аб стане здароўя хворага і прагнозе жыцця. Для адаптацыі блізкіх да сумнага сыходу і, у некаторай меры, для іх маральнай падтрымкі, участковы тэрапеўт сам прызначаў сабе актыўнае наведванне хворага на наступны пасля візіту дзень. Аб чым, сыходзячы, і апавяшчаў членаў сям’і.
 
 На другім годзе працы ўчастковым тэрапеўтам паступіў выклік на вуліцу Рэпіна. Гэты асабняк я раней не наведвала і была прыемна здзіўлена дагледжаным, добра ўладкаваным падворкам. Сустрэла мяне пажылая, ахайна і сціпла апранутая жанчына. У хаце – ідэальная чысціня і мноства вырабаў ручной працы: саматканыя палавікі, вязаныя сурвэткі і яркія вышытыя рушнікі.
 
 Гаспадыня гаварыла з відавочным польскім акцэнтам; я адразу ж у думках назвала яе “пані”. З ледзь прыхаванай трывогай яна сказала:

— Занядужаў мой гаспадар. Яшчэ пазаўчора працаваў у агародзе, а сёння з ложка не падымаецца.

Гаспадар, самавіты дзевяностагадовы стары, быў старэйшы за жонку на гадоў дваццаць-дваццаць пяць. Знаходзячыся ў ложку, ні да чаго не праяўляў цікавасці.

 Пасля агляду стаў ясны прагноз; сучасныя медыцынскія статыстыкі пазначылі б прычыну надыходячага сыходу з жыцця – старасць.

Пані з надзеяй паглядзела на мяне. Не знайшоўшы слоў для яе суцяшэння, я звярнулася да хворага:

– Мусіць, жонка пасля цяжкай палявой працы не прапанавала Вам “баявыя сто грам”?

– Не, не прапанавала. А што, можна?

– Трэба, толькі добры каньяк па дваццаць пяць-трыццаць грамаў тры разы на  дзень.

 Гаспадар, падбадзёраны нестандартнай парадай лекара, слаба ўсміхнуўся. У пярэднім пакоі я растлумачыла жонцы, што трэба быць гатовай да любога сыходу.
 – А каньяк мужу не пашкодзіць? – удакладніла яна.
 
Некалькі адступіўшы ад прынцыпаў медыцынскай этыкі, адказала:

– Ужо – не пашкодзіць.

 Выклік на дом прыйшоўся на пятніцу. Па канонах медыцынскай карпарацыі на суботу і нядзелю актыўныя візіты дзяжурнаму ўрачу не прызначаліся. Развітваючыся з гаспадыняй, сказала, што ў панядзелак я іх абавязкова наведаю.

Справіцца аб стане здароўя хворага па тэлефоне ў выходныя дні не прадставілася магчымым з-за нізкай забяспечанасці насельніцтва стацыянарнымі тэлефонамі: каля дваццаці-дваццаці пяці абанентаў на сто чалавек.

 За дакладнасць гэтай лічбы я не ручаюся, узяла яе з нетраў сваёй памяці. У нашай сям’і тэлефон з’явіўся толькі пасля майго прызначэння на пасаду намесніка галоўнага ўрача гарадской бальніцы.
 
Прыйдучы на працу ў панядзелак, праглядзела журнал уліку выдачы даведак аб смерці – няма шуканага прозвішча. Прыехала па вядомым адрасе – няма яловага лапніка. Пры ўваходзе ў дом – надзвычайны водар пірагоў; у спальні – усмешлівы гаспадар, які сядзіць у ложку. І не менш шчаслівая жонка:

– Доктар, бачыце, Ваша лячэнне дапамагло!

Пасля агляду хвораму былі прызначаны агульнаўмацавальныя прэпараты і вітаміны ў ін’екцыях (да іх у насельніцтва больш даверу). Праз тыдзень доўгажыхар ужо паціхеньку варушыўся па гаспадарцы; пасля тых падзей ён пражыў амаль два гады.

 Што ж датычыцца нацыянальнасці жанчыны, то я правільна яе вызначыла. Падчас вызвалення Польшчы ад фашыстаў савецкі воін пазнаёміўся з маладой замужняй полькай, маці дваіх малалетніх дзяцей.

Узнікшае паміж імі пачуццё было такое вялікае, што маладая пані пакінула мужа, сабрала дзетак і з’ехала з каханым у разбураную Беларусь. Ажаніліся, пабудавалі дом у Баранавічах, выгадавалі і вывучылі дваіх дзяцей; сумесных Бог не даў. Пасля заканчэння вучобы дарослыя дзеці раз’ехаліся па краіне; іх бацькі засталіся ўдваіх.

 Усе гэтыя падрабязнасці я даведалася ад самой пані Тэрэзы пры маіх, даволі частых, наведваннях сям’і. Шчыра распавядаючы аб сваім рашэнні пакінуць мужа-паляка, яна ні разу не пазначыла сямейнага становішча свайго выбранніка падчас вайны.

Па самых прыблізных падліках, на момант іх знаёмства воіну-вызваліцелю было сорак-сорак пяць гадоў – узрост даўно жанатых мужчын. Пані Тэрэза ў гутарках далікатна абыходзіла гэтую тэму; такой жа практыкі прытрымлівалася і я, неўзаметку назіраючы за іх трапяткімі адносінамі. Яны знашлі адзін аднаго падчас ваеннага ліхалецця і, здавалася, з’яўляліся палавінкамі адзінага цэлага.

 Пасля смерці гаспадара пані Тэрэза вярнулася ў Польшчу, куды раней пераехалі яе дарослыя дзеці.

***
Амаль праз сорак гадоў ад апісваных падзей аналагічная гісторыя паўтарылася на маёй малой радзіме, гарадскім пасёлку Целяханы Брэсцкай вобласці.

Нашы суседзі, Зіновій Мікалаевіч і Таіса Аляксандраўна Каланчук, былі добрымі сябрамі маіх бацькоў; пасля іх сыходу з жыцця – старэйшымі таварышамі членоў нашай сям’і.

Як і ў апісваным вышэй выпадку, былі неразлучныя і выдатна дапаўнялі адзін аднаго.

Таіса Аляксандраўна доўга і цяжка хварэла; Зіновій Мікалаевіч, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, беражліва даглядаў жонку. Пражыўшы разам шэсцьдзясят чатыры гады, называлі адзін-аднаго памяньшальна-пяшчотнымі іменамі.

 Падчас нашых з мужам прыездаў на радзіму я наведвала суседзяў з так званым сяброўскім візітам. Гутарыла, аглядала, давала рэкамендацыі па лячэнню, харчаванню, рухацельнай актыўнасці. Прычым заўсёды – па сваёй ініцыятыве; гэтая інтэлігентная сям’я не лічыла магчымым парушаць мой доўгачаканы і кароткі водпуск-адпачынак.

Таісу Аляксандраўну і Зіновія Мікалаевіча пастаянна наведвалі іх дарослыя дзеці; асабліва часта – дачка Ніна, нязменны ўдзельнік нашых дзіцячых “ваенізаваных” гульняў у партызаны, разведку, пагранічнікаў, казакоў-разбойнікаў і г.д.

У бацькоўскай хаце Ніна адразу ж прымалася за працу: пранне, уборка, гатаванне, закаткі-нарыхтоўкі, агароды-градкі  і г.д. Яе загружанасць хатнімі справамі зводзіла зносіны двух неразлучных у дзяцінстве сябровак да кароткіх гутарак па тэлефоне або пры сустрэчах.

Сонечнай летняй раніцай Ніна патэлефавала мне і, папрасіўшы прабачэння за турботу, папрасіла зайсці да іх, растлумачыўшы:

– З мамай нядобра.

Хуценька сабраўшыся, пайшла да суседзяў. Практычна абыякавая да ўсяго, Таіса Аляксандраўна млява, супраць звычаю, адрэагавала на мой прыход.

 Дазволіўшы сябе аглядзець, спытала ў мяне:

– Што, Нэля, дрэнныя мае справы?

 “Уключыўшы” акцёрку, я задуменна адказала:

 – Так, цётка Тася, не вельмі-то Вы мяне сёння парадавалі. Ёсць невялікія праблемы, будзем вырашаць.
 
Павярнуўшыся да дачкі, пацікавілася:

– А чым ты сёння маму карміла? (Дзякуй маім нядрэнным здольнасцям пераўвасоблення, у стажыраванага гіпертоніка, якім з’яўлялася Таіса Аляксандраўна, якая мела ў момант агляду артэрыяльны ціск семдзясят і сорак міліметраў ртутнага слупа, ці наўрад быў апетыт).

– Ты што, якое “карміла”! Яна нават ад вады адмаўляецца!

– Значыць, не воду трэба было прапаноўваць!

– А што?

– Ты хочаш сказаць, што ў доме паважаных людзей няма добрага каньяку? У доме заслужанага ветэрана вайны?

 Бакавым зрокам убачыла, як скрывілася абсалютна непітучая Таіса Аляксандраўна. А Зіновій Мікалаевіч, які назіраў мізансцэну з суседняга пакоя, неадкладна адгукнуўся:

– Ёсць, вядома, ёсць!

Я удакладніла колькасць каньячных “зорачак” і, атрымаўшы адказ “пяць”, задаволена кіўнула галавой:

– Значыць, будзем лячыць. Падрыхтуй, Ніна, кубачак добрай гарбаты. (Як сапраўдны знаўца,Таіса Аляксандраўна заўсёды піла гарбату без цукру). І не забудзься пра каньяк! Прыкладна дзве сталовыя лыжкі – у асобны посуд.

Падчас размовы я нібы забылася аб прысутнасці хворай. Калі дачка прынесла адно і другое, прыступіла да “лячэння”. Пераадолеўшы слабое супраціўленне суседкі, прымусіла залпам выпіць каньяк, прыгаворваючы пры гэтым:

– Гэта, Таіса Аляксандраўна, лекі, толькі лекі!

Запіўшы “лекі” некалькімі глыткамі гарбаты, пацыентка паружавела; у вачах з’явіўся бляск. Пачалася другая частка майго прадстаўлення:

– А што б Вы хацелі на абед, Таіса Аляксандраўна?

Я пачала пералічваць традыцыйныя стравы беларускай кухні; гэта быў ужо не маналог, а дыялог:

 – Не, гэтага я не хачу; не, гэта Ніна нядаўна рыхтавала;  не, я не люблю дранікі…

Сышліся на бульбяным пюрэ з селядцом.

Праз трыццаць хвілін паўторна вымерала артэрыяльны ціск – сто пяць і шэсцьдзясят міліметраў ртутнага слупа.

Вынікі лячэння мяне натхнілі; я парекамендавала ўключыць у абедзеннае меню яшчэ і палову салёнага агурка.

– Менавіта салёнага, а не марынаванага, – дадала я.
 
Дачку я абнадзейваць не стала. Сказала, што справы вельмі дрэнныя, і толькі аднаму Богу вядома аб часе сыходу.

Увесь тыдзень я назірала Таісу Аляксандраўну. Калі на трэці ці чатвёрты дзень яна годна адказала на мой медыцынскі жарт, зразумела – мы справіліся. Пасля гэтага эпізоду суседка пражыла амаль пяць гадоў.

***

Праз два гады пасля смерці жонкі Зіновій Мікалаевіч адзначаў дзевяностагадовы юбілей. Сабраліся шматлікія сваякі і сябры, да катэгорыі якіх  былі аднесены і мы, суседзі: сям’я Цыркуновых і мая сям’я.

У нейкі момант загаварылі пра Таісу Аляксандраўну. Раптам Ніна, кагосьці абарваўшы на паўслове, спытала:

– А памятаеш, Нелі, як і чым ты маму выратавала?

І, не даўшы мне магчымасці адказаць, вымавіла:

– Каньяком!

Заўважыўшы цікавасць гасцей, коратка пераказала падзеі сямігадовай даўніны.
 
Прыйдучы з гасцей, мы вярнуліся да абмеркавання гэтага эпізоду. Я пасвяціла майго сваяка, прафесара Цыркунова Уладзіміра Максімавіча, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, у тую даўнюю гісторыю з маёй ранняй урачэбнай практыкі, дадаўшы пры гэтым:

– Пагадзіся, даволі сваеасаблівая методыка лячэння!

– Знайшла, чым здзівіць, – адказаў прафесар. Вельмі многія лекавыя сродкі рыхтуюцца на спірце. І невядома, што дае добрый лячэбный эфект – асноўнае дзеючае рэчыва або дапаможныя дабаўкі.

Дзіўна было пачуць гэта з вуснаў вядомага гепатолага і перакананага прыхільніка здаровага ладу жыцця. Заўважыўшы здзіўлены выраз майго твару, Валодзя дадаў:

– А як жа твой любімы валакардын? Ты мяркуеш, што нікчэмная колькасць фенабарбіталу і этылавага спірту альфа-бромізовалерыянавай кіслаты з’яўляюцца галоўнымі дзеючымі рэчывамі гэтага прэпарата? Я ўпэўнены, што этылавы спірт, які ёсць ў складзе валакардына, таксама дае чаканы ад прыёму прэпарата эфект.

І працягнуў міні-лекцыю:

– Строга кажучы, дзеянне малых доз алкаголя на арганізм чалавека, на ўсе сістэмы жыццядзейнасці дэталёва не вывучалася. Частаткова гэтай праблемай у канцы сямідзясятых гадоў мінулага стагоддзя займаўся хросны бацька доказнай медыцыны Арчы Кокрэйн. З двума калегамі ён спрабаваў устанавіць залежнасць розніцы ва ўзроўнях смяротнасці ад хвароб сэрца ў васемнаццаці краінах свету, уключаючы ЗША, Велікабрытанію і Аўстралію. Але тычылася гэтае даследаванне толькі сардэчна-сасудістай сістэмы чалавека.

Увогуле, гэта вельмі цікавая тэма для падрыхтоўкі кандыдацкай ці нават доктарскай дысертацыі. Можа, зоймешся дэталёвым вывучэннем пытання?  А я дапамагу табе з афармленнем дакументаў!

Прапанова буйнога вучонага не знайшла водгуку ў маёй “ненавуковай” і практычнай душы. Толькі ў доўгатэрміновай памяці захавалася перакананасць – алкаголь не заўсёды з’яўляецца абсалютным злом.

 Некалькі пазней я даведалася, што 12 лютага 1865 года Дзмітрый Іванавіч Мендзялееў абараніў дысертацыю “Аб злучэнні спірта з водой”, з якой звязваюць рэцэпт вытворчасці гарэлкі.

Ці так быў няправы геніяльны навуковец у выбары тэмы дысертацыі?


Рецензии
Доброе утро, уважаемая Нелли! Ваше искреннее мнение о нетрадиционном методе лечения заинтересовало.
Действительно, иногда такое лечение помогает больному.
И эти методы бывают разные.
Что же касается коньяка, то о небольших его дозах ходят положительные слухи. Приняв даже две столовые ложки коньяка, больной оживляется, появляется румянец и интерес к происходящему вокруг. Но самое страшное в его действии - это зависимость у некоторых людей. Как говорится, если врач разрешил, значит, можно принять и большую дозу. Вот и получается передозировка.
Но это уже другая тема.
Здоровья Вам и всего самого доброго!
С уважением, Валентина

Валентина Валентова   03.10.2025 06:21     Заявить о нарушении
Добрый день, уважаемая Валентина!

Сердечно благодарю за позитивный отзыв!

Древнегреческому философу Диогену принадлежит фраза: "Надежда - последнее, что умирает в человеке".

По моему разумению, предложение доктора "полечиться" коньяком, обнадёживает тяжёлого больного, уповающего на благополучный исход заболевания.

И, как в описанных случаях, этот психологический приём срабатывает.

С теплом и самыми добрыми пожеланиями.

Нелли Фурс   03.10.2025 14:00   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.