Гэтак было...

Матылёк ляціць да свечкі,
Нібы хто зачараваў.
Маці паліць нешта ў печкі…
Немец рэч бы ту забраў.

Лямпа не гарыць без газы…
Скончылась даўно яна.
Звыклі мы ўжо да паразы,
Цягнецца змяёй вайна.

Парсюка забралі немцы,
І карміцелькі няма.
Злыдні гэты іншаземцы,
Не жыццё ў нас – турма…

Куркі болей не нясуцца,
Бо няма іх чым карміць.
Чуюць немца, дык трасуцца, –
Куранятак затуліць.

Не адзін год гаравалі,
Давялося бедаваць.
Змагарам хлеб даравалі…
Хтось павінен ваяваць…


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →