Надзейная нерухомасць
Даўжыня Ўкраіны з захаду на ўсход каля 1300 км, хуткасць напаўзання фронту ~5,7 км у год. Экстрапаляцыя, такім чынам, паказвае, што поўнае "вызваленне" можа адбыцца праз 228 год пасля 2022 - у 2250 годзе.
З іншага боку, руская служба Бі-Бі-Сі паведамляе, што РФ займае 22 км^2 ўкраінскай тэрыторыі ў суткі. Плошча Ўкраіны каля 603700 км^2. Прагназуемы час поўнага вызвалення 603700/22=27441 сутак, або каля 75 год. Чакаемая дата заканчэння адмысловай вайсковай аперацыі - 2097 год.
Сярэдняе значэнне (2250+2097)/2=2173 год.
А вось да Кіева вызваленцы могуць наблізіцца ўжо прыкладна ў 2060 годзе. Алегу Міхайлавічу Газманаву тады мае адбыцца 109 гадоў, спеваку Шаману - 71 год, а Ўладзіміру Ўладзіміравічу П. - 108 гадоў. Гэта наконт магчымага канцэрту тады на Крэшчаціку.
Свидетельство о публикации №225100900032