Завулачкi старыя...
Ліхтарыкі ў начы гараць.
Гуляю пешшу там – свабодна,
Маршрут спрабую падабраць,
Каб нешта добрае пабачыць,
Адчыніш зрокам новы свет.
Навінку трэба абазначыць,
Гучыць вядомы запавет.
Цікавіць дом – стары падмурак,
Стагодзі, мусіць, перажыў.
Бо скасаваў ён часу вырак –
Уласнік домам даражыў.
Гляджу я на старыя краты,
Узор прыгожы – майстра след.
Балконы… як жа вас багата!
Між кратамі былога свет.
На кожным кветачкі ўбачу –
Турбота пільных жыхароў.
Знак прыгажосці – так адзначу,
Нібы сяброўкі ліхтароў.
Завулачкі старога Гродна…
Цудоўны старажытны свет.
Гуляю пешшу доўга – годна…
Пакінулі стагодзі след.
Свидетельство о публикации №225101100798