Буйнiчскае поле
Ладны прастор маёй роднай зямлі.
Адратавана яно абаронцамі,
Многія з іх тут навек паляглі.
Поле бяскрайняе, поле бязмежнае,
Нёсся ваенны пякучы буран.
Поле вялікае, страшнае, снежнае,
Чырвань сляпіла крывёю ад ран.
Продкі яго нараклі добра – Буйнічскім…
Поле ў гісторыі нашай павек.
Немцы жадалі, каб стала ўшкуйніцкім…
Наш не хацеў гэтак зваць чалавек.
Попел паэта* над полем развеяны,
Споўнена воля святая яго.
Славаю вечнай салдаты абвеяны,
Людзі – героі радка вы майго.
Поле маўклівае, поле панурае…
Цяжкая горкая доля твая…
Неба і тое занадта пахмурнае,
Птах не спявае, няма салаўя…
Заўвага:
*Канстанцін Сіманаў.
Свидетельство о публикации №225101300470
С уважением
Мирослава Завьялова 15.10.2025 11:22 Заявить о нарушении
С теплом душевным и самыми добрыми пожеланиями!!!
Татьяна Цыркунова 15.10.2025 13:57 Заявить о нарушении