Чытаю Коласа...

Пачуцці шчырыя да болю…
Чытаю Коласа радкі.
Пра слова роднае, пра волю,
Пра бег струменісты ракі.

Чаму яны запалі ў душу?
Іх не адкінуць, не забыць.
Чытаю – быццам бы я мушу,
Былое нельга перабіць.

Успамінаю: ладны зборнік
Суправаджаў маё жыццё.
Як мовы роднае паборнік,
Парушыў слова забыццё.

Я з асалодаю чытала,
Мой суразмоўнік, мой кумір.
Як слова ў сэрца западала,
Склад прыгажосці, як Памір.

Пачуцці шчырыя да болю…
Чытаю мужнасці радкі.
Пра родны край мой ды пра долю,
Шалёны бег жыцця ракі.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →