Восень залатая. верш

Раскідала Восень лісце залатое
Па садах і парках, у лесе і на полі.
Хочацца прынцэсе стаць надта багатай,
Каб зладзіць у свеце залатое свята.

Кляновыя зоркі з сонейкам іграюць.
Павуцінне ўецца, песенькі спявае.
Толькі хмуры ветрык раздзімае хвалі,
Каб рачныя качкі адляцелі ў далі.

Апусцела поле, адсырэла лісце.
Салаўя не ўбачыць, што свістаў калісьці.
У лесе дождж халодны музыку складае.
Што ж ты нарабіла, Восень залатая!

20.10.25

Малюнак мастака Леднёва Аляксандра.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →