Аб часе...
Непадкупны грозны час.
Чую часа пералівы,
Ён турбуе, топча нас.
Час узрушаны, высокі,
Светлы, непаўторны час.
Пралятае, як аблокі,
Чараўніцтва воз прыпас.
Час абноўлены, станоўчы,
Урачысты час надзей.
Час, адведзены ў ночы,
Поўны значных спраў, падзей.
Час чароўны, урачысты,
Нараджае пэўны стан.
Час суровы з думкай чыстай –
Прысвячаю новы станс.
Час бязлітасны, імклівы…
Як угнацца за табой?
Чую часа пералівы –
Не стрымаць адчаю боль…
Свидетельство о публикации №225103000572