Твая магiчная...

Твая магічная ўсмешка,
Якая асвяжае твар,
Нібыта значная мне вешка,
Тваёй бадзёрасці тавар.

Безабаронная ўсмешка,
Не засмучоная нічуць.
Як з роднай печы галавешка,
Пах дыма хочацца пачуць.

Добразычлівая ўсмешка…
Яна прывабнасць надае.
Пракладзенная ёю сцежка
Прыгожы прыклад падае.

Ёсць летуценная ўсмешка,
Высакародная яна.
Адолелі ліхі шлях пешкам:
Між намі рухнула сцяна.

Твая чароўная ўсмешка…
Раптоўна абнаўляе нас.
Смяшынка – цуда-пересмешка
Падорыць добры, шчыры час.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →