Яблык
Ты жаданы госць здаўна.
Наліўны ты ды празрысты,
Добра рыса не адна.
Яблык светлы ды мядовы,
Ён бурштынам аддае.
Спелы, свежы – не бядовы,
Сілы, моцы надае.
Смачны яблык беларускі,
Крутабокі, у расе…
Многа яблынь – сад не вузкі,
Разцягнуўся ў паласе.
Сад цудоўны – пладаносны,
Ён дзівосны, малады.
Ведае не толькі вёсны,
Лік яму вядуць гады.
Яблык сонечны, салодкі…
Не, яму цаны няма…
Яблык шчыры, не самотны –
Зразумела я сама…
Свидетельство о публикации №225110100609