Партызанам...

Сіла магутная,
Сіла адзіная,
Слава пакутная,
Слава арліная.

Сіла нязмерная,
Бо неадольная,
Служба, ты верная,
Птушачка вольная.

Сіла вітальная,
Сіла гаючая…
Боль развітальны –
Дражніць цягучы.

Сіла душэўная,
Дзіўная, гордая…
Вязь цудадзейная,
Яркая, шчодрая.

Сіла бадзёрая,
Сіла глыбокая…
Поплеч з азёрамі,
Плынь адзінокая.

Сіла ўладная,
Мудрая, ясная…
Неверагодная –
Памяць не згасне. 


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →