Не забыць...

Не забыць тую лунную сцежку,
Што на гладзі азёрнай лягла.
Нібы нейкая дзіўная плешка
След глыбокі яна правяла.

Чыстым срэбрам вада зіхацела,
Наваколле заціхла ў сне.
Месяц-рыба – прыгожае цела,
Зухавата праплыў па вясне.

Я на возера доўга глядзела:
Цішыня ды спакой – мірны свет.
Раптам птушка-сава праляцела –
Паляванне даруе абед.

След навекі застаўся ў мроях,
Прыгажосць дарагога кутка.
Ён адбіўся ва многіх устоях,
Стаў сюжэтамі для мастака.

Не забыць тую лунную ночку,
Як юнацтва сваё, маладосць.
Затрымала я ў памяці ношку,
След глыбокі, шчымлівы, ён ёсць…


Рецензии