Цёмны дзень

Свінцовай хмарай запужае,
Нагоніць страху цёмны дзень.
Дажджом халодным пагражае,
Ўсеўладны злосны цень.

Дзень цемраны, такі халодны,
Нібыта гэта час начны.
Вуж раптам вылез падкалодны,
Цар свету ў цемнаце начы.

Ён мае права пераблытаць –
За ноч прыняць цянюткі дзень.
Палюе, набывае сытасць –
Вуж запаўзае пад пляцень.

А вецер гойсае па даху,
Ён злоўжывае нотай «до» …
Пужае сілай нават птаху,
Яна схавалася ў гняздо.

Дзень няўтульны, дзень даждлівы,
Няхай хутчэй мінае ён.
Заснуць пад гукаў пералівы…
Аб гэтым шапаціць мне клён.


Рецензии