Чаруе слова...

Чаруе слова роднай мовы…
Як ужываецца яно?
Прыкмета значная дамовы,
Сапраўднай сталасці звяно.

Згалее мова без падтрымкі,
Турбота ў палон бярэ.
Ад прадзедаў ідуць зажынкі,
Задума поле заарэ.

Апекаваць павінны мову,
Бо без яе мы – дзікуны.
Дзяржаўны скарб – яе замова,
Цудоўны сказ – не кайданы.

Сістэма мовы – казка, свята…
Сказанне, песня – скарб дабра.
Валодаць моваю заўзята –
Дыктуе сталасці пара.

Чаруе слова роднай мовы,
Шаную слоўнікаў парад.
Мне дапамога – соль размовы,
Квітнеючы прыгожы сад.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →