Неба восенню...

Неба свинцовае, цёмнае,
Восень дыктуе загад.
Нават і ноччу не зорнае,
Стыне аголены сад.

Раніцай неба не яснае,
Нібы ўкутаў туман.
Хмарное – сонейка згаслае,
Восень народзіць падман.

Неба… Яно алавянае,
Мутнае, мала святла…
Шэрае неба, як шклянае,
Сонца не дорыць цяпла.

З гэтай карцінаю восені
Кожны зліваецца дзень.
Злымі, пустымі пакошамі
Распараджаецца цень.

Неба, ты попельна-сівае,
Як у старых галава…
Дождж над галюткай асінаю,
Мокне трава-мурава…


Рецензии