Паездка

Паездка
-------------------

Позняя восень. Я еду па самай цудоўнай краіне.
Золата залівае лісцем усе вакол. Амаль нябачная імжа цягнецца ад гарызонту да гарызонту. Паветра пахне апаўшым, спарахнелым лісьцем і чымсьці родным, знікаючым у далечыні думак.
Я люблю гэтую трасу, стары шлях ад Ружан да Стоўбцаў. Трафіку няма. Зрэдку пракоціцца трактар або калгасны самазвал.
У невялікіх рэчак стаяць пара самаходаў - апошняя рыбалка. Шчупак набірае вагу перад сапраўднымі халадамі.

За перакрыжаваннем, на выездзу з Бярозы Картузскай, у скураных штанах, галасавала пані.

Я расчыніў дзверы.
- Дзякуй.
Гляджу ў люстэрка. Ледзь жыццём абласканая. Добры парфум і роўныя зубы. У пальцах, змяты пачак цыгарэт, пазногці чырвоныя, фарба злёгку аблупілася.

Я пачынаю рух.  Магнітола грае па крузе Юрыка Шатунова,"Падае лісьце".
Павольна рушым, мокры асфальт блішчыць, як старая магнітафонная стужка.
У люстэрка бачу, у пані вочы поўныя слёз.
- Зрабі мне дзіцёначка ... - прамаўляе яна напаўголасу, не звяртаючыся ні да каго.
Мы маўчым. Толькі дождж ды голас Шатунова.

Праз некалькі кіламетраў яна просіць высадзіць ля самотнага аўтобуснага прыпынку.
Я спыняюся. Пані выходзіць, не паварочваючыся.

Восень.
Зіма хутка замарозіць трасу.
Я яшчэ доўга гляджу ў люстэрка, туды, дзе яе сілуэт знікае загадкавай зданню.


Рецензии