Мамiны дзеткi. верш

Коля з Таняй любяць маму,
Так яны казалі.
- Дапаможам, калі трэба, -
Дружна абяцалі.

Не пакрыўдзім цябе, мама,
Не схлусім ніколі.
Будзем добра мы вучыцца
Ў сярэдняй школе.

Мама дзетак шмат працуе,
Варыць смачну кашу.
Коля з Таняй есці любяць,
І пакормяць Дашу.

Даша – іхняя сястрычка,
Крошачка-малютка.
Калі будзе добра есці,
Вырасце ўжо хутка.

Колькі радасці і шчасця –
Трое дзетак у хаце!
Дзьвюх дачушак і сыночка
Моцна любіць маці.

14.11.25


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →