Нашы школы. верш

Канчаецца лета, журыцца дзятва.
Ім мабыць у школу вярнуцца пара.
У тоўстым заплечніку школьныя рэчы.
Аднак для дзяцей гэта так  недарэчы…

Ім прыйдзецца хутка ўрокі вучыць,
Задачкі рашаць, тэарэмы зубрыць.
І рана ўставаць, каб у школу ісці.
Хто гэта прыдумаў, што трэба расці?

А школа чакае, усё ў ёй гатова,
Каб дзеткі за парты садзіліся зноў.
Каб у новыя сшыткі старанна пісалі,
Настаўнікаў слухаць не забывалі.

“Так, трэба старацца”, - ім скажа дарослы.
Той, хто школу скончыў. Усё была не проста.
Але перашкоды ўсім трэба прайсці,
Лягчэй па жыцці будзе потым ісці.

14.11.25


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →