У Маладзечне

Хадзіў па базары.

Стары базар у Маладзечне. Абшарпаны.

Базар як і  трыццаць год таму.  Тыя ж цурпатыя цёткі і дзядзькі гандлююць розным рыззём.

Папулярныя кветкі з плястмасы ,  сьвечкі і лампады. Вялікі выбар.
Пані з айфонам абмяркоўвае новага гэшэфта.

Сушаныя грыбы, рыба, закаткі. Буркі і пальчаткі на зіму. Штанцы цёплыя, з начосам.

Садавіна, гародніна. Вінаград мадэ ін сонечны Узбекістон.

Недалёка ад уваходу каржакаваты дзяцька паліць танную цыгарэту. Дымок так прыемна казытае   носа.
На старой цыраце - багацце. Паточаныя іржой,
наждакі, пілы. Рашпілі. Ражковыя ключы. Качалкі драціны.  Як апафез - дошка з савецкімі значкамі.  Старыя  парэпаныя гвардыі. Парашуты з  шыльдачкамі аб колькасьці  скокаў. 

  Быў час , я ўважліва разглядаў гэтыя скарбы амаль гадзіну.
Гаспадар нерухома глядзеў на мяне.
- можа пана цікавіць што? - зрабіў ён націска на "што".
- дык , гэта, цікавіць , алеж тутака німа.
- прабач, але кулямёта німа, і падміргнуў мне шкляным вокам...

Набыў замест кулямёту мэтра мэднай драціны, тоўстай. У гаспадарцы спатрэбіцца.

- Кабанчыка  дратаваць?- спытаў гандляр.
-  вышэй бяры, лася!


Рецензии