Шэрасць змроку...

А за акном - зноў змрочная пара,
Не дзень, не ноч, а доўгі шэры вечар,
Сціскае сэрца змрочнасці гара,
Свабодна не дае расправіць плечы...

Усё ў палоне шэрых ланцугоў:
І думкі, і імгненні, і пачуцці,
І нават сэнс вось гэтых шчырых слоў
Згарае, як у полымі паленцы...

Я бачу, як туман падняўся ўверх,
Надоўга зліўся з цяжкім шэрым небам,
Адкрыў сусвету пяты мой паверх -
Ад шэрасці душу ачысціць трэба...

Для гэтага патрэбна ёй узляцець,
Над шэрасцю і змрочнасцю падняцца,
Каб на жыццё з ласкавасцю глядзець,
І ў шэрым змроку трэба нам смяяцца...


Рецензии