Восень у пушчы

Залатыя аксаміты
Лес на плечы накідаў.
Вераснёвым сонцам мыты,
Кожны ліст спакойна спаў.

Павуціння лёгкі веер
Паміж соснаў праляцеў.
І стары, маўклівы вецер
Штосьцi ціха шапацеў.

Пад нагой імхі сырыя,
Грыбамi пахне і карой.
Кроплі-росы, як жывыя,
Ззяюць чыстай цішынёй.

Тут душа спыняе крокі,
Слухае зямлі хаду.
Край мой родны, сінявокі,
Тут спакой я свой знайду.


Рецензии