Христианство и ценность жизни
«І стварыў Бог чалавека паводле вобразу Свайго, паводле вобразу Божага стварыў яго; мужчыну і жанчыну стварыў» (Быц 1:27).
Да прышэсьця Хрыста чалавечае жыцьцё на зямлі каштавала зусім няшмат, бо чалавека маглі пазбавіць жыцьця вельмі нават і папросту. Ісус жа навучыў чалавецтва па іншыму цаніць чалавечае жыцьцё і з гэтага хрысьціянства стала злучным зьвяном паміж юдэямі, якія першымі спазналі сувязь чалавека з Богам, і паганамі, якія не лічылі жыцьцё чалавека нейкай каштоўнасьцю. Ісус навучыў чалавецтва. Але сёньня, калі назіраецца паўсюдны адыход ад хрысьціянства, мы бачым і тое, калі жыцьцё чалавека зноў губляе сваю каштоўнасьць.
У старажытных народаў распаўсюджанай зьяваю былі дзіцячыя ахвярапрынашэньні, што пацьверджваецца археолагамі пры дасьледваньні старажытных храмаў паганскіх народаў. Да заваёвы гебраямі зямлі абяцанай хананеі прыносілі сваіх дзяцей сваім багам у ахвяру. Для прарокаў Ваала і ягонай жонкі Астарты такія ахвяры былі неад’ёмнай часткаю пакланеньня і гэта было нормай для ўсяго тагачаснага Ўсходу. У старажытным Рыме ці Грэцыі дзіця, ад свайго нараджэньня, знаходзілася цалкам у небясьпецы ад моманту зачацьця і моманту нараджэньня. У тыя часы аборты рабіліся паўсюдна, а народжаных дяцей маглі проста пакінуць дзе-небудзь паміраць пад адрытым небам. Хворых і непажаданых немаўлятак, як правіла, адносілі ў лес ці ў горы, на зьядзеньне дзікім жывёлам ці на міласьць вандроўнікаў, якія маглі рабіць з гэтымі дзецьмі ўсё што заўгодна. Бацькі, як правіла, заўсёды адкідвалі дзяцей, якія мелі пэўныя адхіленьні ад нормы, а маленькія дзяўчынкі зусім ня мелі нікай каштоўнасьці, бо лічыліся людзьмі другога сорту.
Так, пішам і чытаем жахлівае. Бацька, як галава сям’і, меў права, па свайму капрызу, забіць тых дзяцей, якія яму, так ці інакш, не падабаліся ці былі лішнімі. Чаму? Яны лічыліся ягонай уласнасьцю. Толькі палова народжаных дзяцей дасягала васьмігадовага ўзросту. Пісьменьнік Джорж Грандт паказвае тое, як танна каштавала жыцьцё дзіцяці ў старажытным Рыме: «У адпаведнасьці з традыцыяй нараджэньне дзіцёнка ніяк не азначала ягонае зьяўленьне ў сьвет. Дзіцяці пускалі ў сьвет толькі ў тым выпадку, калі гэтага жадалі бацькі. Нараджэненьне дзіцёнка сусім не азначала тое, што яго прымуць і будуць пра яго клапаціцца. Калі бацька гэтага не жадаў, дык немаўлятку проста выкідвалі пасьля нараджэньня. Дзіцяці выносілі на сьпецыяльныя пагоркі ці муры, дзе пакідалі іх паміраць». Што ж тычыцца тагачаснага усходне-славянскага грамадзтва, дык гэта не вытрымлівае ніякай крытыкі, бо, па дадзеным гістарычных летапісаў, гэта былі людзі амаль што ідэяльныя за выключэньнем таго, што маці мела права забіць немаўлятку дачку, калі гэта ўжо лічылася залішнім для сям’і. Але, трэба і ўдакладніць тое, што мы ня маем сапраўдных зьвестак пра культуру ды быт нашых народаў, пачынаючы ад нараджэньня Ісуса Хрыста і, амаль што, да прыходу хрысьціянства, калі не было нават і пісьменнасьці. Зьвесткі давалі нам летапісцы ў больш позьні час, калі пачала разьвівацца пісьменнасьць, маючы наўмысны намер упрыгожыць нашую паганскую гісторыю ў процілегласьць жахлівай гісторыі эўрапейскай, якая добра была апісанаю тагачаснымі гісторыкамі.
А потым прыйшоў Ісус, Які нарадзіўся з лона жанчыны і прыняў вобраз чалавека. З тых часоў хрысьціяне лічаць жыцьцё чалавека сьвятой, нават яшчэ і ненароджанага чалавека. У старажытным Рыме, ды і ня толькі, першыя хрысьціяне выратоўвалі ад сьмерці шмат якіх дзяцей, якія потым прыйшлі да Хрыста. Хрысьціяне рабілі так у-ва ўсе вякі, робяць гэтак і зараз, калі, напрыклад, праводзяць велічэзную барацьбу супраць абортаў. У першай Царкве абортаў увогуле не было. Царква заклікала не забіваць сваіх дзяцей ды прыводзіць іх да веры і гэта вельмі падзейнічала на грамадзтва тагачаснай рымскай імперыі, калі сталі ўзьнікаць дзіцячыя прыюты. Усьведамленьне вышэйшай каштоўнасьці чалавечага жыцьця дазволіла закласьці падмурак эўрапейскай цывілізацыі. І ўсё пачалося з Хрыста, бо калі б Ён не нарадзіўся, мы б так і не ўсьвядомілі ўсю каштоўнасьць чалавечага жыцьця. Ісус аднойчы сказаў: «Пакіньце дзяцей і не забараняйце ім прыходзіць да Мяне; бо гэткіх ёсьць Валадарства Нябеснае» (Мац 18:14). Дзякуючы гэтым словам адносіны грамадзтва да дзяцей перамянілася, бо ў іх пачалі бачыць чалавечую годнасьць. Калі Ісус сказаў тое, што Бог ёсьць нашым Айцом, дык гэта ўвогуле зьмяніла ня толькі адносіны бацькоў да дзяцей, але і самое паняцьце бацькоўства.
Хрысьціянства здолела зьмяніць жыцьцё да лепшага, калі прымусіла людзей усьвядоміць каштоўнасьць жыцьця і, безумоўна, дзякуючы першым хрысьціянскім імператарам – Канстанцінам і Юстыніянам. Што ж зьмянілася? Былі забароненыя жорсткія віды спаборніцтваў, а ўсе мы ведаем пра гладыятарства. Закон стаў на абарону рабоў, вязьняў, зьнявечаных і калек. Істотнымі правамі надзяляліся і дзеці, калі забаранялася выкідаць немаўлятак на сьмерць. Права адтрымалі і жанчыны, якія перасталі быць істотамі ніжэйшага парадку. Былі заснаваныя сіроцкія прыюты. Асабістая помста і міжусобіцы апынуліся пад забаронаю. І гэта далёка ня поўны пералік тых законаў, які ўвайшлі ў знакаміты «Кодекс Юстыніяна». У нашыя часы гэтыя зьмены ўспрымаюцца як належнае, таму што ўжо шмат стагодзьдзяў яны ўкаранёныя ў нашую культуру. Але, калі б не Хрыстос, усё б было зусім інакш і чалавечае жыцьцё, па ранейшаму, нічога б не каштавала. Але вернемся да тых зьменаў, на якія паўзьдзейнічала хрысьціянства.
У старажытным дахрысьціянскім сьвеце жыцьцё жанчыны мала што каштавала, калі лічылася маёмасьцю спачатку бацькі, а потым мужа. Усеагульна лічылася тое, што жанчына ня можа і не павінна быць свабоднай. Арыстоцель вызначаў становішча жанчыны як нешта сярэдняе паміж вольным мужчынам і рабом, а калі ўсьвядоміць тое, што жыцьцё раба нічога не каштавала, дык можна ўявіць цяжкі лёс жанчыны ў старажытнасьці. Прыгадаем і Платона, які казаў пра тое, што баязьлівы мужчына, у наступным жыцьці, стане жанчынай, а баязьлівыя жанчына – птушкаю. Вядома ж тое, што жанчына пачынаецца з нараджэньня дзяўчынкі немаўляткі, а лёс многіх гэтых дзяўчынак быў трагічным, бо практыка забойстваў нованароджаных дзяўчынак была вельмі распаўсюджанай. Вышэй мы ўжо казалі пра тое, што менавіта хрысьціянства прыпыніла гэтыя забойствы, якія, дарэчы, аднавіліся ў нашыя часы, дзякуючы аднаўленьню практыкі абортаў. Усе гэтыя факты тычацца тагачаснай рымскай імперыі і ўвогуле ўсёй Эўропы. Але як падобнае адбывалася ў іншых краінах, напрыклад Азіі ці Афрыкі?
Кітай. Эўрапейскія хрысьціянскія місіянеры, напрыканцы дзевятнаццатага стагодзьдзя, з жахам канстатавалі тое, што забойства дзяўчынак немаўлятак было паўсюдным. І гэта ў Кітае, з разрэкламаванай старажытнай культурай ды сваёй нацыянальнай рэлігіяй. Вельмі нячаста можна было сустрэць сем’і, дзе было тры ці больш дзяўчынак. Ад «лішніх» дзяўчынак пазбаўляліся рознымі спосабамі адразу ж пасьля нараджэньня. Можна было пакінуць дзіця на разарваньне дзікім сабакам ці ваўкам. Іншыя закопвалі забітых дзяцей наўпрост пад падлогу ў пакоі, дзе яны нарадзіліся. Часам бацька адносіў немаўлятку на «дзіцячую вежу», дзе тая памірала ад холаду ці станавілася здабычаю драпежных птушак. Так было ня так ужо і даўно, але і там прагучала Добрая Вестка, а таму, на працягу наступных стагодзьдзяў, сітуацыя зьмянілася кардынальна.
Індыя. Забойства немаўлятаў дзяўчынык зьдзяйсьнялася паўсюдна і рознымі спосабамі. Гэта дзеці, але забойствы былі і дарослых жанчынаў, бо існаваў звычай спальваць на вогнішчы разам з мужам і ягоную ўдаву. Гэты жахлівы звычай называлі «саці», што, дарэчы, азначае «добрая жонка». Такім вось чынам індусы выяўлялі веру ў тое, што добрая жонка павінна заставацца з мужам і пасьля сьмерці. У Індыі існавала таксама такое разуменьне, як «дзеці ўдовы». Так называлі дзяўчынак, якіх выхоўвалі сэксуальнымі служыцелямі храмаў. І ўсё гэта адбывалася яшчэ на пачатку дваццатага стагогдзьдзя. Заўважым, між тым, што падобнае служэньне адбывалася на абшарах рымскай імперыі дзве тысячы гадоў таму і ў хуткім часе, з прыходам хрысьціянства, гэтая заганая практыка спынілася. Спынілася яна, з прыходам хрысьціянства, і ў Індыі. Гэта праца Ісуса. У дзевятнаццатым стагодзьдзі вядомы ангельскі прапаведнік Чарльз Сьперджан распавёў пра адну індуску, якая сказала ангельскаму місіянэру наступнае: «Вашу Біблію хутчэй за ўсё напісала жанчына, таму што ў ёй столькі добрага напісана пра жанчын. Нашыя мудрацы пра нас ніколі добрага слова ня скажуць».
Афрыка. Да прыходу туды першых місіянэраў там існаваў звычай, вельмі падобны на «саці», калі па сьмерці правадыра племяні забівалі ўсіх ягоных жонак і наложніц. І гэтая нядобрая традыцыя спынілася з прышэсьцем на афрыканскі кантынент хрысьціянскага вучэньня.
У тых кутках зямлі, куды яшчэ не пранікла вестка пра Хрыста, жыцьцё жанчыны і па-сёньня мала што каштуе. Ісламскі сьвет пацьверджвае гэта. І вельмі дзіўна тое, што сучасныя феміністкі ніяк ня зьвязваюць сваю свабоду ні з Хрыстом, ні з хрысьціянствам, абвінавачваючы хрысьціянства ў нейкім прыгнёце жанчынаў, хаця павагаю да сябе яны абавязаныя менавіта вучэньню Ісуса Хрыста.
Існуе думка пра тое, што кітайцы ды японцы ставяцца да старэйшага пакаленьня з вялікім паважаньнем. Але чаму, з прышэсьцем хрысьціянства, пачалі зьяўляцца першыя дамы застарэлых? Можа не было праблемы? Бачыцца тое, што гэта ня так. На працягу ўсёй гісторыі шмат якія плямёны і народы зьнішчалі сваіх старых таксама лёгка, як і непажаданых немаўлятак. Эскімосы, напрыклад, рабілі гэта, садзячы старых на плывучыя льдзіны дрэйфаваць у адкрытае мора. Спосабы розныя, але прынцып адзін. Да нараджэньня Хрыста каштоўнасьць старых людзей вызначалася адпаведна поглядам таго ці іншага народу. Але Хрыстос вызначыў тое, што жыцьцё кожнага чалавека, колькі б яму не было гадоў,– гэта вялікая каштоўнасьць. Але вось і ня вельмі прыемная навіна сучаснасьці. Чым больш мы аддаляемся ад Бога і Ягоных запаведзяў, тым хутчэй пачынаем глядзець на жыцьцё вачамі паганаў. «Укол маласэрнасьці ці эўтаназія» - гэта ёсьць забойствам старых. Біблія пра такое ня кажа, а мы павінныя жыць па закону Бога.
Гісторыя чалавецтва прайшло праз фазу рабства. Гэта ўжо гісторыя, але гэтая гісторыя была. Рабы складалі амаль што палову насельніцтва рымскай імперыі. Пад час Ісуса Хрыста насельніцтва Рыма складала два мільёна чалавек, з якіх палова складалася з рабоў. Дарэчы, насельніцтва Афінаў складалася ў большасьці з рабоў. Рабства – гэта вельмі вялікі гістарычны час і традыцыі, якія разбурыць было ня так і проста. Тым ня меньш канец рабству, якое, на працягу тысячагодзьдзяў, было ганьбай чалавецтва, настаў менавіта дзякуючы хрысьціянству. Але гэта будзе потым, а пад час рабства лёс рабоў быў вельмі незайздросным. У Афінах, напрыклад, суд прымаў сьведкавыя паказаньні ад раба толькі пад пыткамі, у той жа час вольны чалавек рабіў гэта пад прысягаю. Яшчэ хужэй была сітуацыя ў Рыме, бо калі забівалі гаспадара дома, дык забівалі ў адказ усіх рабоў бяз усякага суду і сьледства. Аддаць рабыню госьцю на ноч – гэта толькі жэст гасьціннасьці і ня больш. У рабстве асабліва ярка праяўляліся прыніжальная тыранія і сапсаванасьць старажытнага сьвету, у якім чалавек намагаўся заняць месца Бога. Сітуацыя стала пераменьвацца толькі пасьля таго, як у сэрцых людзей узрасьлі парасткі Божага слова. У Новым Запавеце ёсьць невялікае пасланьне апостала Паўла да Філімона, якое апостал напісаў з Рыма ўладальніку раба Анісіма і хрысьціяніна, свайму вучню Філімону. Гісторыя такая. Анісім, раб Філімона, зьбёг ад гаспадара ў Рым, дзе і сустрэў Паўла, які прывёў яго да Хрыста. Мудры Павал, у рэшце рэшт, адправіў Анісіма з гэтым пасланьнем да Філімона, дзе ён прасіў прыняць Анісіма ня як раба, але як улюбёнага брата. Многія сучасныя людзі, чытаючы гэтае пасланьне Паўла не ўспрымаюць усю душэўную напружанасьць гэтага ліста, але гэтыя словы перавярнулі адносіны да паднявольных у-ва ўсім сьвеце. Крытыкі хрысьціянства кажуць пра тое, што Павал, як і іншыя служыцелі першай царквы, не выступалі адкрыта супраць рабства, а значыць былі з ім згоднымі. Але трэба разумець тое, што рымская імперыя на палову складалася з рабоў, а гэта, у сваю чаргу, было вялікім полем для пасеву зярнятаў евангельскай весткі. Хрысьціянства не рэвалюцыя, але любоў, якая вядзе да годнасьці жыцьця і працы. Такім чынам хрысьціянства, паступова і цярпліва, падарвала устоі рабства тагачаснага грамадзтва. На жаль гісторыя ведае больш позьні ўсплёск рабства, калі гішпанцы ды партугальцы учынілі гандль жыхарамі Афрыкі, што прывяло, дарэчы, да грамадзянскай вайны ў Амерыцы. Але і гэтая ганебная старонка гісторыі была закрытая не без дапамогі хрысьціянства.
Хлеба і відовішчаў. Гэты рымскі дэвіз існаваў у грамадзтве задоўга да прыходу хрысьціянства. Сьмяротныя гладыятарскія баі прыводзілі жыхароў рымскай імперыі ў вялікае захапленьне. Гладыятары, усе з рабоў, сьмяротна біліся, каб пацешыць гледачоў, якія з задавальненьнем прыходзілі на гэтыя відовішчы. Вядома тое, што толькі імператар Траян, а гэта пачатак другога стагодзьдзя, арганізаваў гладыятарскія відовішчы так, што за чатыры месяцы былі забітымі дзесяць тысячаў гладыятараў. Можна прыпамятаць і старонкі ганеньня хрысьціянаў пры Нероне, калі на тых жа арэнах дзікія раз’юшаныя зьвяры разрывалі людзей у вялікай колькасьці. Але хрысьціянства, паступова, паўплывала на тое, каб гэтыя ганебныя відовішча прыпыніліся. Імператар Канстанцін, пад уплывам хрысьціянскай веры, забараніў гладыятарскія баі і адмяніў судовыя прысуды, асуджаючыя злачынца да лёсу гладыятараў. Хрысьціянства перамагло гэтую ганебную справу, як вельмі трапна выказаўся Уіл Дзюран, вядомы хрысьціянскі гісторык: «На арэне сустрэліся цэзар і Хрыстос – і Хрыстос перамог».
Калі чалавечае жыцьцё каштуе так як якасны бургер, дык яно не каштуе нічога. Ісус ставіў жыцьцё чалавека выйшэйшым за ўвесь жывёльны сьвет, праводзячы мяжу паміж чалавекам і жывёльным сьветам. Людаедзтва ці канібалізм было вельмі распаўсюджаным у старажытнасьці, але, пасьля прыходу хрысьціянства, яно зьнікала. Вось толькі адзін прыклад ад знакамітага Джэймса С. Хэфлі: «Пад час другой сусьветнай вайны на нейкай высьпе Ціхага акіяна сустрэліся амерыканскі жаўнер і мясцовы жыхар, які трымаў у сваіх руках Біблію. Жаўнер заўважыў гэтаму чалавеку пра тое, што яны ўжо даўно ня вераць у гэтыя біблейскія забабоны. Туземец усьміхнуўся і сказаў: “Тады вам пашчасьціла, што мы верым, а інакш вы б былі вось тут, пахлопаўшы сябе па жывату”». Гэта і ёсьць дзеяньне хрысьціянства, калі такое дзеяньне зьнікае пад уплывам хрысьціянства.
Грэх самазабойства згадваецца ў Бібліі толькі пяць разоў. Амаль што за пяць тысячагодзьдзяў толькі пяць чалавек пазбавілі сябе жыцьця і ўсе яны былі падобнымі на Юду, які здрадзіў Ісусу Хрысту. Але, у адрозьненьні ад біблійнай гісторыі, паганскі сьвет ведае безьліч выпадкаў самазабоўстваў. Рымскі грамадзянін сам вырашаў: жыць яму ці ня жыць. Хрысьціянства ж ня мае нічога агульнага з самазабойствамі, бо Божая мудрасьць кажа наступнае: «Усе, хто ненавідзяць Мяне любяць сьмерць».
Сучасны сьвет, на жаль, паступова губляе прынцыпы маралі сьвятасьці жыцьця і ўсё больш падтрымлівае мараль якасьці жыцьця. Трэба адрозьніваць гэтыя падыходы да жыцьця. Сьвятасьць – гэта ідэя духоўная і рэлігійная, бо азначае пасьвячонае Богу тое, што Ён лічыць каштоўным. Для няверуючага чалавека сьвятасць – гэта ні пра што, бо калі Бога няма, Які асьвячае нас, дык адкуль возьмецца мараль, якая грунтуецца на сьвятасьці чалавечага жыцьця.
Якасьць жыцьця – рэч, якая адчуваецца матэрыяльна, а вось якасьць душы – гэта ўжо зусім іншае. Калі жыцьцё – гэта толькі фізіялогія і рух малекулаў, дык гэта і ёсьць падстава для маралі якасьці жыцьця. Але, калі хрысьціяне вераць у існваньне Бога, Які дае нам вечную душу, ды мы ня пойдзем па шляху маралі якасьці жыцьця. Дваццатае стагодзьдзе яскрава паказала тое, што адсутнасьць якасьці душы забіла ў гэтым стагодзьдзі людзей больш, чым за ўсе астатнія вякі. Сучасны сьвет, на жаль, усё больш сбочваецца да паганства, але бальшасьць людзей, пры гэтым, нават гэтага і не заўважае.
Маральны стан грамадзтва даволі проста вызначаецца тым, як яно ставіцца да чалавечага жыцьця. Людзі павінны разумець тое, што мы не прыналежым сабе, бо мы выкупленыя вялікай цаною – каштоўнай кроўю Ісуса Хрыста. Калі ж прыбраць Ісуса Хрыста з гісторыі чалавецтва, дык каштоўнасьць жыцьця была б ніякай, як выказаўся адзін з персанажаў Джэка Лондана: «Жыцьцё танная і кепская рэч і чым хутчэй прыйдзе яе канец, тым лепш. Скончыце з ёй і баста».
Свидетельство о публикации №225120901593