Христианство и милосердие

III. ХРЫСЬЦІЯНСТВА І МІЛАСЭРНАСЬЦЬ

«Хто цураецца бліжняга свайго, той грашыць, а хто літуецца над бедным, той шчасьлівы»(Прып 14:21).

Стары Запавет дае нам прапанову ад Бога наконт міласэрнасьці. Але што было ў паганскім сьвеце? Уявім сабе паўночную сьнежную прастору: такім гэты сьвет і быў. Халодным і няветлівым. Дасьледчыкі гісторыі чалавецтва даўно прыйшлі да высновы на тое, што ў тыя часы нельга было знайсьці і намёку на сьвядомую ці мэтанакіраваную дабрачыннасьць. Пра гэта ніхто і ніколі ня чуў. Нават у рымскай імперыі, тагачаснай вышэйшай з антычных цывілізацый, дабрачыннасьць ці міласэрнасьць не знаходзіла сабе месца, як і пісаў тагачасны гісторык: «У Рыме ніхто нікому нічога проста так не дае, калі можна ня даць». Гэта і ёсьць той самы халодны ды няветлівы паганскі сьвет. Але, калі прыйшло хрысьціянства, усё пачало перамяняцца.

Усе ведаюць тое, што беднасьць ёсьць неад’емнаю часткай усяго чалавецтва і менавіта царква Ісуса Хрыста рабіла і робіць, ад пачатку, для барацьбы з беднасьцю больш за ўсіх у гэтым сьвеце. Рабіла і робіць, на асбістым прыкладзе вучачы іншых людзей дапамагаць тым, хто ў гэтым мае патрэбу. І менавіта Ісус Хрыстос даў нам прыклад гэтага ды запаветаваў чыніць нам так, як рабіў Ён. Ісус даў нам вялікі прыклад дапамогі бедным і клопатаў пра жабракоў ды прыціскаемых. Усе мы ведаем знакамітую прыповесьць пра добрага самараніна, дзе распавядаецца пра міласэрнага чалавека, што дапамог незнаёмцу, які пацярпеў ад разбойнікаў. У той, дарэчы, час, калі гэтаму чалавеку ня сталі дапамагаць і сьвятар, і лявіт. Гэтая прыповесьць аказала вялічэзны ўплыў на усю заходнюю цывілізацыю. Ды і ня толькі, бо, з цягам часу, прыход хрысьціянства ў розныя куткі сьвету, у тым ліку і да усходніх славянаў, прыносіў з сабою разуменьне міласэрнасьці і дабрачынства.
Памятаем мы і гісторыю пра авечак ды казлоў у Эвангельлі паводле Мацьвея (Мац 25:40): «І будуць сабраныя перад Ім усе народы; і Ён аддзеліць адных ад другіх, як пастух аддзяляе авечак ад казлоў. І паставіць авечак праваруч Сябе, а казлоў — леваруч. Тады скажа Валадар тым, якія праваруч Яго: “Ідзіце, дабраслаўлёныя Айцом Маім, вазьміце ў спадчыну Валадарства, падрыхтаванае вам ад заснаваньня сьвету. Бо Я быў галодны, і вы далі Мне есьці; Я смагнуў, і вы напаілі Мяне; быў чужынцам, і вы прынялі Мяне, быў голы, і вы апранулі Мяне; быў хворы, і вы адведалі Мяне; быў у вязьніцы, і вы прыйшлі да Мяне”. Тады адкажуць Яму праведнікі, кажучы: “Госпадзе! Калі мы бачылі Цябе галодным і накармілі, ці сасьмяглым і напаілі? Калі ж мы бачылі Цябе чужынцам і прынялі, ці голым і апранулі? Калі ж мы бачылі Цябе хворым, ці ў вязьніцы, і прыйшлі да Цябе?” І, адказваючы, Валадар скажа ім: “Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі”. Тады скажа Ён і тым, якія леваруч: “Ідзіце ад Мяне, праклятыя, у агонь вечны, падрыхтаваны д’яблу і анёлам ягоным. Бо Я быў галодны, і вы ня далі Мне есьці; смагнуў, і вы не напаілі Мяне; быў чужынцам, і вы не прынялі Мяне; быў голы, і вы не апранулі Мяне; быў хворы і ў вязьніцы, і вы не адведалі Мяне”. Тады і яны адкажуць Яму, кажучы: “Госпадзе, калі мы бачылі Цябе галодным, ці сасьмяглым, ці чужынцам, ці голым, ці хворым, ці ў вязьніцы, і не паслужылі Табе?” Тады адкажа Ён ім, кажучы: “Сапраўды кажу вам: тое, што вы не зрабілі аднаму з гэтых меншых, Мне не зрабілі”. І пойдуць гэтыя на пакараньне вечнае, а праведнікі — у жыцьцё вечнае». Гэтая прыповесьць паўзьдзейнічала на грамадзтва вялічэзным чынам. Дзякуючы гэтай прыповесьці зьявілася паняцьце «Хрыстовыя бедныя», да якіх сталі адносіцца так, як быццам бы яны былі самім Хрыстом.

Першыя хрысьціяне вельмі істотна паўплывалі на разьвіцьцё гісторыі, праяўляючы шчодрасьць да субратоў па веры і да няверуючых. Першым прынцыпам хрысьціянаў стаўся прынцып, які абавязваў усіх хрысьціянаў, бедных ці багатых,- ахвяраваць па меры магчымасьцяў. Матывы хрысьціянскіх ахвяраваньняў былі вялікай нечаканасьцю для сьвету. Хрысьціяне аддавалі сваё з-за любові да Хрыста, як і сказана ў апостала Паўла: «А як вы багатыя ўсім: вераю, і словам, і веданьнем, і ўсякай дбайнасьцю, і любоўю вашаю да нас, дык і ў гэтай ласцы мейце шчодра. Кажу гэта не як загад, але дбайнасьцю іншых выпрабоўваю шчырасьць і вашай любові. Бо вы ведаеце ласку Госпада нашага Ісуса Хрыста, што Ён, быўшы багатым, зьбяднеў дзеля вас, каб вы Яго ўбоствам узбагаціліся».Хрысьціяне падкрэсьлівалі неабходнасьць падтрымкі ўдоваў, сірот і калек, а таксама тых, хто пацярпеў за веру. Практычна хрысьціянская абшчына ўяўляла сабою маналітнае братэрства, якое аб’ядноўваецца любоўю і нясе ў сабе матэрыяльную ўзаемадапамогу. Але хрысьціяне зусім не абмяжоўваліся гэтым, актыўна ахвяруючы і няверуючым людзям. І бачыцца тое, што памеры гэтай дапамогі былі такімі, што нават рымскі імператар, апошні з паганскіх імператараў, Юліан, называны Адступнікам за тое, што намагаўся вынішчыць хрысьціянства, напісаў: «Ганьба на тое, што ніводнаму гебраю не прыходзіцца прасіць міластыню, а нейкія там галілеяне (хрысьціяне) забясьпечваюць і сваіх бяздольных і нашых, калі, у той жа час, нашыя людзі не атрымліваюць ад нас падтрымкі». Гісторыкі заўважылі і падкрэсьлілі тое, што першая хрысьціянская царква проціпаставіла міласэрнасьць да жорсткасьці сьвету, а ў выніку людзі прыходзілі ад неверагоднай жосткасьці паганскага сьвету да небывалай раней міласьці, а значыць да Хрыста.

Дзеля справядлівасьці трэба адзначыць і тое, што і сярод паганаў здараліся воплескі дабрачыннасьці, калі ў паганскіх гарадах выдавалася харчовая дапамога, але толькі для грамадзянаў гораду, пры чым ня бедным грамадзянаў. Хрысьціянская ж дабрачыннасьць прызначался, у першую чаргу тым, хто ў ў гэтым найбольш войстра меў патрэбу. Таксама і рымскія імператары, калі-некалі, таксама аказвалі дапамогу, але толькі тым, хто ў будучым павінен быў служыць у рымскім войску. І толькі першы імператар-хрысьціянін Канстанцін прызнаў ідэю дабрачыннасьці усеагульнай для грамадзтва імперыі.

Ішлі гады і стагодзьдзі, але міласэрнасьць і дабрачыннась не зьнікала, але наадварот павялічвалася разам з распасюджваньнем хрысьціянства ў сьвеце. Пад час позьняга сярэднявечча дапамога бедным была на даволі высокім узроўні. Дастаткова прывесьці прыкладам тое, што хрысьціяне аддавалі чвэрць усіх ахвяраваньняў на дапамогу бедным і абяздольным, а таму тагачасная Царква сталася, у пэўным сэнсе, агульнаэўрапейскай дабрачыннай арганізацыяй. Рэфармацыя, у выніку, прывяла да прамысловай рэвалюцыі. Перад гэтым жа адзначыліся ангельскія пурытане, якія зрабілі вялікі ўнёсак у справу міласэрнасьці і дабрачыннасьці, перанёсшы, дарэчы, гэтыя прынцыпы ў Амерыку, пры сваім перасяленьні. Прамысловая рэвалюцыя XIX стагодзьдзя яшчэ больш павялічыла ўзровень хрысьціянскай дабрачыннасьці, бо, дзякуючы місіянерскай дзейнасьці, распаўсюджвалася па ўсяму сьвету. Гэта, як бачыцца тычыцца і нашай краіны, бо няма сумненьня ў тым, што дзе хрысьціянства, там міласэрнасьць ды дабрачыннасьць.

Жыхары Амерыкі, вяртаючыся да пурытанаў, вельмі шмат перанялі ад Духа Хрыста. Зараз жа мы разглядаем ужо нашую сучаснасьць, калі назіраюцца крокі назад у паганства адносна прынцыпаў хрысьціянства папярэдніх вякоў. І вось зараз, нават самыя заўзятая атэісты, ведаюць яны тое ці не, жывуць і дзейнічаюць па законах хрысьціянскага сьветапогляду і шмат чым яму абавязаныя. Гэта вельмі падобнае на тое, як амерыканскія камуністы гучнагалосна хаюць капіталізм, але з задавальненьнем карыстаючыся ўсімі матэрыяльнымі здабыткамі таго ж самага капіталізму. Нават сучасныя сьвецкія дабрачынныя арганізацыі, таго не ўсьведамляючы, дзейнічаюць грунтуючыся на Біблію.  Парадокс і адначасова іронія, бо нават і нехрысьціянская дабрачынная арганізацыя «Самаранін» паходзіць ад прыповесьці Ісуса Хрыста пра добрага самараніна.

Сучасныя дасьледваньні пацьверджваюць тое, што падказвае здаровы сэнс: веручыя людзі ахвяруюць нашмат больш чым астатнія. Акрамя гэтага сацыялагічныя дасьледваньні паказваюць тое, што бедныя людзі ахвярую адносна нашмат больш, чым людзі забясьпечаныя, як гэта і казаў калісьці Ісус: «Сапраўды кажу вам, што гэтая бедная ўдава кінула больш за ўсіх, бо ўсе тыя з лішку свайго кідалі ў дар Богу, а яна з нястачы сваёй кінула ўсё ўтрыманьне сваё, якое мела» (Лук 21:3-4). Можа гэта кагосьці і зьдзіўляе, але тут нічога дзіўнага няма, бо Царква Хрыста гэтым заўсёды займалася, як займаецца і сёньня. І, як прыклад, паглядзем на дзейнасьць маці Тэрэзы, якая дапамагае бедным у Індыі ў-ва імя Ісуса Хрыста, якая і кажа наступнае: «У нашыя дні Бог пасылае нас у сьвет таксама, як і ў свой час Ён паслаў Ісуса, каб паказаць сьвету Сваю любоў. Таксама і мы пакліканыя ахвяраваць сабою, каб прявіць гэтую любоў,- як Хрыстос, Які зьдзейсьніў найвялікшую з ахвяраў». Ня будзь Хрыста, дык не было б такіх людзей, як маці Тэрэза.
З кропкі погляду няверуючага чалавека, у нас няма ніякіх прычынаў клапаціцца пра бедных, ды і ня толькі. Такі і ёсьць наш час, пачынаючы, дарэчы, з XIX стагодзьдзя, калі пачало лічыцца тое, што кожны чалавек толькі сам адказвае за сваё жыцьцё, але чамусьці будуе яго на прынцыпах хрысьціянства.


Рецензии