Скарынка хлеба...

Скарынка хлеба для дзіцяці…
Вайна душыла моцна нас.
Хавала маці на палаці,
Не выдаў бы варожы час.

Збіралі моладзь – Божа-сведка,
У фатэрлянд, куды ж яшчэ?
Дапамагла каму даведка –
Слязінка па шчацэ цячэ.

Зычлівы доктар дапаможа:
Сухоты, высыпка – бяда…
Бывае тыфус, нават рожа,
Штуршок у плечы: «Прэч, лайдак!»

Падаўся ў лес – хто быў рашучы,
А іншы паліцаям стаў.
Збіралі партызан да кучы:
Чыгунка – выбух, склад, састаў.

Скарынка хлеба – давялося
Пагаладаць усім тады.
Бо цяжка так ў вайну жылося,
Цягнуліся з нудой гады.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →