Навагодняе падарожжа Ветрыка. казка
Са свістам і звонам санкі пад'ехалі да хаты, дзе ва ўваходзе іх чакаў шумны натоўп дзяцей. Усе паспяшаліся на вясёлае свята ў хату да прыгажуні Ёлкi – і дзеці і зверы. Дзядуля Мароз са Снягуркай, як ганаровыя госці, увайшлі першымі. Але толькі вось Ветрык туды не пусцілі, зачыніўшы дзверы перад самым яго носам. Халодны ён балюча! Прастудзіцца можна.
Ох, як пакрыўдзіўся Ветрык! Небарака лётаў вакол хаты, гуў і свістаў, але ніхто не звяртаў на яго ўвагі.
– Пачакаеце, Вы ў мяне яшчэ дагуляецеся! – прыстрашыў ён хату, напоўненую шумам дзяцей.
І як закруціў, як зашумеў, як загудзеў, ды так, што дах у хаты захадзіў ходырам! Нават Ёлка ў хаце захiсталася з боку ў бок, Ветрык гэта заўважыў, паглядзеўшы ў акно. Усе зорачкі ў небе, усе кусцікі і дрэвы ад такой незвычанай сілы Ветрыка зацерушыла снегам, быццам ад сапраўднай завірухi. Дый што ж тут добрага, калі вакол стала цёмна-цёмна, і нічога не відаць. Нікуды не паляцець і нічога больш не ўбачыць. Супакоіўся Ветрык, прыціхнуў, сам спалохаўшыся таго, што нарабіў.
А потым і Дзядуля Мароз са Снягуркай з хаты выйшлі. Ім заседжвацца доўга ў адной хаце нельга, трэба спяшацца ў іншыя месцы, да іншых дзяцей, каб паспець усім на свеце адвезцi падарункі.
– Бач, як усё зацерушыла! Як завіруха разгулялася! – сказаў Дзядуля Мароз. – Ты, Снягурка, шубу зашпілі, бо дарога далёкая! А дзе ж гэты гарэзнiк? – Дзядуля Мароз азірнуўся вакол. – Нябось, гэта ўсё яго балаўство!
Сорамна стала Ветрыку, што напракудзіў ён, бо Дзядуля Мароз яго любiць, раз узяў з сабой у падарожжа. І не варта крыўдзіцца на дзяцей. Каму хочацца змерзнуць у цёплай хаце ад ледзянога Ветрыка?
Услед за Дзядулем Марозам і Снягуркай з хаты выбеглі дзеткі ў цёплых кажушках і паліто.
"Вось цяпер я з імі і пагуляю", – падумаў Ветрык і закруціў вакол дзяцей. А дзеці толькі рады гэтаму. Расчырванеліся, і пачалі гуляць у снежкі. Разгуляўшыся, Ветрык і не заўважыў, як Дзядуля Мароз са Снягуркай селі ў санкі.
– Што ж, паедзем далей з Ветрыкам! – сказаў Дзядуля Мароз.
Толькі тут Ветрык спахапіўся і хутчэй ускочыў на абцасікі санак! Без яго - ніяк!
Коні пацягнулі запрэжку і рвануліся наперад. Серабрыстыя хуткія санкі развярнуліся, прачарціўшы на снезе святлавы след, і памчаліся ў далячынь па небе, толькі іх і бачылі!
p.s. ілюстрацыя да казкі мастачкі Анастасіі Балыш.
Казка з кнігі "Чароўная сняжынка" 2013 г
Пачытаць астатнія казкі з гэтай кнігі можна па ссылцы, патрапіўшы на мой сайт.
https://domarenok-t.narod.ru/stories/01/1126.html
Свидетельство о публикации №225121202099