Смех ракi

Залівісты, выразны, лёгкі…
Мяне чаруе залаты твой смех.
Вясёлкавы, гучыць з палёгкай,
Здзіўляе ўсіх – прыгоды поўны мех.

Крыштальны, меладычны, звонкі,
Смяецца гэтак Нёман дарагі.
Рака цудоўнае старонкі,
Шуткар вядомы, цуда-берагі.

Прыгожы Нёман, ён празрысты,
Нястомны ды нястрымны рух ракі.
Мне падаецца: ён іскрысты,
Нібыта дзед разумны, гаваркі.

Раздольны Нёман, з пералівам
Гучыць, смяецца дужы волат наш.
Ён мае завадзі-залівы,
Туман над Нёмнам белы, як міраж.

Залівісты, выразны, лёгкі…
Такім здаецца мілы Нёман мне.
Я дыхаю над ім з палёгкай,
Нібыта зноў ў дзівосным, доўгім сне.


Рецензии
Гарний вірш

Шеврон   16.12.2025 15:42     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую!!!

Татьяна Цыркунова   16.12.2025 18:10   Заявить о нарушении

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →