Смуга
Закрыла сонейка яна.
Святло, напэўна, ох, раўнуе
Смугі ліловая сцяна.
Дрыжыць муслінавая сцежка,
Адчыніць вецер далягляд.
Смуга – дзяўчына-беласнежка,
Прыгожы выгляд, добры лад.
Смугой спавітыя прасторы,
Лягла паўдзённая смуга.
Раўніна падалася хворай,
Старая нібыта слуга.
Смуга пажоўклая вісела,
На кожным дрэве бачу след.
Падобна попел зіхацела,
Здзяйсняла дзіўны запавет.
Смуга па ўсёй зямлі разліта,
Здаецца: сонейка няма…
Смугі туманнае карыта…
Смуга, ты сёння, як турма.
Свидетельство о публикации №225121300512
Дужа добра...але ж "Смуга па ўсёй зямлі разліта..."
З павагай,
Игорь Лебедевъ 13.12.2025 20:58 Заявить о нарушении