На Балтыцы

Зара вячэрняя істужкай,
Глыбокім, мокрым быў пясок.
Мясцовасць іншая – не служка,
Спрадвечны Балтыкі лясок.

Стаяць скалечаныя дрэвы,
Спічасты купал верхавін.
Нібыта жэзлам каралевы
Змяніўся выгляд не адзін.

Пужаюць сосенкі ўродай,
Урон ім ветры прыняслі.
Урочышча з такой прыродай –
Фантазія чужой зямлі.

Хваінкі дзіўнага фармата –
Пакрыўленыя ўсе ствалы.
Прырода ў гэтым вінавата –
Іх рост цяпер зусім малы.

Прыбалтыкі чаруюць віды:
Вадою згладжаны пясок…
Ёсць дзюны – нібы піраміды.
На першым месцы ўсё ж лясок.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →