Сон радасны...

Сон радасны ў роднай хаце,
Як зоркі тлеюць у начы.
Павер мне ў гэтым, чуеш, браце?
Цвыркун спявае на пячы.

Дзівосны сон няхай прысніцца,
З маленства ледзь улоўны сон.
Прывабны дождж, ход навальніцы,
Часамі зрэдку сніцца ён.

Сон летуценны, сон прыгожы,
На жаль, не казачны той сон.
Але ён шчыра заварожыць,
Прыкрые, нібы парасон.

Тужлівы сон – трывожны часам,
Няхай нягода ўсё ж міне.
Бывае сон агідным пасам,
Мой лёс мяне не абмане.

Сон радасны ў Целяханах,
Бо там Радзіма, родны дом.
Запамінаю сон старанна,
Ён уваходзіць ў вершаў том.


Рецензии
Дом, хлеп , дастатак, руская печка
Поўная чаша, мір і любоў у цішыні
Бусел на даху совьет гняздзечка
Шчасце уткнуўшыся ў падушку засне

Рух Вазир   14.12.2025 18:24     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую за водгук! З дабром!

Татьяна Цыркунова   15.12.2025 10:00   Заявить о нарушении
На Славу Божую!

Рух Вазир   15.12.2025 10:31   Заявить о нарушении