Однокласснику
(Пятрусю Санташову, сябру-аднакласніку)
Усё часцей, ды вечарамі,
Нам падаецца ў позні час:
Ці то было калісьці з намі,
Ці толькі ў думках гэта ў нас?
Здаецца толькі, што з табою
Здарылась штосьці, але так,
Што адчуваецца былое –
Паветра даўнішняга смак!
Той, што з дзяцінства нам знаёмы:
Палёў, лясоў, вады ў Сажы –
Ад захаплення і да стомы –
Ў тваім ёсць гэта багажы.
Ў ім шмат чаго, і нават болей:
Здарэнняў, памятных падзей,
Якія ты пераадолеў,
А больш за ўсё у ім людзей.
Багаж жыццёвы твой зайздросны,
Ты ганарыцца можаш ім,
Хаця былі не толькі вёсны,
Але і мноства цяжкіх зім.
Ды ўсё ж заўважым без дакора:
Не перайшло ўсё ў нябыццё.
Як быццам бы было ўсё ўчора –
Такое вось у нас жыццё!
Хай будзе шмат яшчэ знаходак,
Хай будзе сэрца працаваць,
Каб у час наступных пяцігодак
На Зямлі Сонца аблятаць!
04.03. 2024 г.
Свидетельство о публикации №225121901540
Дмитрий Шапиро 03.05.2026 11:11 Заявить о нарушении
В начале 30-х годов ХХ века в Европе проводился конкурс-прослушивание европейских языков. Так вот, беларуская мова признана была вторым языком по красоте и мелодичности звучания после итальянского!
Иосиф Сёмкин 03.05.2026 22:35 Заявить о нарушении