За плотам

За плотам

Быў на Палессі.
Вярнуўся ненадоўга,
каб адчуць адзіноту.

Мой сябра з дзяцінства.
Чыжыкаў сын. Выдатнік.
Мы бегалі па пяску, на рацэ.
Лавілі жука-аленіка і карася ў балоце,
кралі яблукі ў калгасным садзе.
Марылі пра космас.

Потым ён знік.
Вайсковы білет. Спецназ.
Вочы сталі цвёрдыя, як
 балота ўзімку.

Жыццё прайшло хутка.
Раз на год сустракаліся:
Прыпяць, Прорва, рыба, маўчанне. Жонкі, ўнукі.
Пэнсія. Гарэлка.

Паехаў на Той Бок.
Сам.
Апантаны чалавек.

Пахавалі хутка.
Без вайсковых словаў.
Без пытанняў.

Стары дзядзька Іван,не
ходзіць па вёсцы.
 Але ўсім адказаў адно і тое ж: сын
памёр. Сэрца.

І людцы ківаюць.
Тут так прасцей жыць.

Палессе маўчыць.
Балоты ўсё памятаюць.
І нікому нічога
не трэба тлумачыць.

Тут, на могліцах ,  дзе гэтага пахавалі, адпачываюць лётчыкі з айчыннай, экіпаж. Партызаны, ветэраны, аўганцы. Самазабойцы таксама. Сярод добрых людцаў, гаротнікаў . Цяпер нехта новы.  Палешукам  тое абыякава.  Ляжыць і ляжыць.

Зямелька тут усіх возьме, прытуліць.

На капліцы ў Хрыстосу
Бязрукага сьлёзаў немае.


Рецензии