Вступление
Усе мы жывем у гэтым сьвеце. Веруючыя і няверуючыя. Незалежна ад таго, пра што мы думаем і пра што марым. Мы жывем у гэтым сьвеце. Мы нараджаемся, мы выхоўваемся, мы сталеем, мы пакідаем сваіх бацькоў і набываем сваю асабістую сям’ю, мы нараджаем і выхоўваем сваіх асабістых дзяцей, якія, аднойчы, таксама адлепяцца ад нас, каб пачаць свой асабісты сямейны шлях. І гэтак далей, пакуль ня скончыцца час жыцьця гэтага сьвету. Так уладкаваны сьвет і нам яго не зьмяніць. Не зьмяніць у сэнсе пасьлядоўнасьці ўзьнікненьня новых і новых пакаленьняў. Але ёсьць іншая рэч, на якую кожны чалавек павінен даваць свой адказ: «Якім будзе наступнае пакаленьне?». Ці не залежыць гэта ад кожнага з нас? Нехта думае пра гэта, а нехта і не. Але няма такіх бацькоў, якія б жадалі сваім дзецям дрэннага ў будучым жыцьця. І сапраўды, у рэшце рэшт, няхай будзе так, каб жыцьцё нашых дзяцей было, як мінімум, ня хужэй за нашае. Гэта ўвогуле, бо шмат хто жыве сёньня, ніяк не пажадае сваім дзецям жыць хужэй, чым жывуць яны самі. І тут узьнікае пытаньне: чаму ўсё так несправядліва ў гэтым сьвеце? Чаму адны людзі маюць добрыя сем’і і выхоўваюць добрых дзяцей? І чаму іншыя гэтага ня маюць?
Адказ вельмі просты. Як ты будуеш сям’ю? З Богам ці не? Менавіта ад гэтага і залежыць будучыня ня толькі твая, але і тваіх нашчадкаў, якія будуць закладаць гэтую будучыню і ў сваіх дзецях. Гэта вельмі важнае пытаньне і вельмі важнае разуменьне. З Богам ці не, бо ад гэтага залежыць ня толькі жыцьцё вашае і дзяцей вашых, але і жыцьцё вашай краіны, дзе вы нарадзіліся і дзе жывеце. Увесь добры лад жыцьця і дабрабыт краіны залежыць толькі ад таго, як вы жывяце самі і як вы пры гэтым выхоўваеце сваіх дзяцей. З Богам ці не?
Цыкл гэтых пропаведзяў пра сям’ю накірованы на тое, каб сям’я, якую стварыў ад пачатку Бог, сталася той грамадзкай адзінкаю, якая нясе ў сабе тыя маральныя прынцыпы, што дае ўсім нам для годнага жыцьця Сам Бог. Праславім Яго ў гэтым, бо без Яго ніякі чалавек і ніякая сям’я будучыні ня мае. І ня толькі на зямлі, але і ў вечнасьці. Сям’я каля Бога – гэта мір і супакой. Сям’я без Яго – гэта хаос і несупакой. Усё проста з Богам, але ня так усё проста ў сьвеце, якім кіруе д’ябал і які намагаецца добрае зрабіць злым, а злое добрым. Цыкл гэтых пропаведзяў накірованы на тое, каб сям’я кожнага чалавека была каля Бога, а не наадварот. Дык будзем жа жыць з Богам у сям’і і па-за ёю. Каб муж любіў сваю жонку, а жонка мужа. Каб яны, як бацькі, любілі сваіх дзяцей і каб дзеці любілі ды паважалі сваіх бацькоў. І каб ўсе яны любілі Ісуса Хрыста і падпарадкаваліся Яму ў-ва ўсім. Каб Валадарства Нябеснае адлюстроўвалася ў кожнай сям’і, якая шануе і ўхваляе Госпада нашага Ісуса Хрыста.
Свидетельство о публикации №225121902294