Семья. От автора
АД АЎТАРА
Сям’я прадвызначана Богам і гэта ёсьць Ягоная воля для чалавецтва. Калі Бог стварыў Адама і Еву і аб’яднаў іх у шлюбным зьвязе – Ён даў ім асаблівае прызначэньне: «Пладзіцеся і множцеся, і напаўняйце зямлю і валодайце ёю, і валадарце над рыбамі марскімі, і над птушкамі нябеснымі, і над усякай жывёлаю, што поўзае на зямлі» Быц 1:28). Так Бог стварыў першую сям’ю і першы сямейны дом. Але што Бог меў на ўвазе, калі даваў гэтую цудоўную магчымасьць першай шлюбнай пары, а разам з ёй ўсім астатнім? Пад словам «дом» мы не павінны разумець толькі тое месца, дзе мы ядзім і адпачываем. Пад гэтым мы павінны адчуваць тое месца, якое дае нам хатнюю любоў, шчаснае сямейнае жыцьцё, супакой, мір і абарону ад зьнешняга злога сьвету. Прыгожая архітэктура не вырашае гэтую праблему, хаця і гэта не апошняя справа. Гэта тое месца, дзе ёсьць любоў і сардэчныя зносіны ў сьвятасьці, якія Бог падараваў сям’і. А што хоча Бог? Каб імкненьне служыць адзін адному ў сям’і і кожнадзённае практычнае самаахвяраваньне выціскалі з нашых сэрцаў самалюбства і эгаізм. Сямейныя адносіны патрабуюць кожнадзённага паслушэнства, любові і падпарадкаваньня аднога адному. І вось гэтыя чалавечыя якасьці і процістаяць караню чалавечых нягодаў – эгаізму і непаслушэнству.
Але што мы разумеем пад словам «хрысьціянскі дом»? Гэта тое месца, дзе бацька і маці прыналежаць Госпаду, а таму гэтае месца абаронена ад д’ябла. Гэта тое месца, дзе ёсьць прастора для абороны дзіцячых сэрцаў ад нехрысьціянскага і злога сьвету. Хрысьціянскі дом – гэта тое сьвятое месца, дзе Бог Айцец і Госпад Ісус Хрыстос ёсьць сваімі, а Дух Сьвяты настаўляючы на праўду, асьвячае ўвесь дом і паказвае шлях да неба. Вялікая перавага ў тым, што Божае дабраславеньне раскрывае сэрцы ня толькі дарослых, але і іх дзяцей, якія маюць ў гэтым вельмі вялікую патрэбу. Там, дзе сіла Божага дабраславеньня цалкам сябе раскрывае, менавіта там прасынаецца і сумленьне, якое абараняе сэрца ад злога.
Грэх прыйшоў ў сьвет і ўсё сапсаваў У такім сапсаваным сьвеце мы і жывем. Але ніхто не адмяніў пакору, пяшчоту, як і самаахвяраваньне дзеля таго, каб захаваць тую гармонію сям’і, якую і бачыў Бог, калі ствараў першую сямейную пару. І таму ў сапраўдным хрысьціянскім доме Бог мае асобнае і пачэснае месца, дзе кожны член сям’і намагаецца захаваць гэтую гармонію згодна таму, што Бог дае кожнаму з нас Сваю любоў і Сваю прысутнасьць. Гэта ўсё так, як павіна быць, але ці так усё гэта? У гэтым сьвеце, і ў сваёй большасьці, Слова Бога мае быць толькі крышачку і толькі тады, калі ёсьць у гэтым нейкія фізічныя патрэбы. Гэта да таго, што ў гэтым грэшным сьвеце сям’я – гэта тое месца, дзе і ёсьць першапачатковы накірунак да таго, куды пойдзе выхаванец гэтай сям’і – у сьвет да д’ябла ці ў сьвятло вечнага жыцьця з Госпадам нашым Ісусам Хрыстом.
Стары Запавет кажа пра гэта строга, але і з любоўю: «Дык вось, пакладзеце гэтыя словы Мае ў сэрца вашае і ў душу вашую і навяжэце іх як знак на руку сваю, і хай будуць яны павязкаю над вачыма вашымі; і вучыце сыноў сваіх, кажучы пра іх, калі ты сядзіш у доме сваім і калі ідзеш дарогаю, і калі кладзешся і калі ўстаеш. І напішы іх на вушаках дома твайго і на варотах тваіх, каб гэтулькі б многа дзён вашых і дзён дзяцей вашых на той зямлі, дасьці якую Госпад запрысягнуў бацькам вашым, колькі дзён неба будзе над зямлёю» (2 Зак 11:18-21). Бог кажа пра тое, што Ён жадае бачыць у кожным доме. Калі нараджаецца дзіцёнак, дык ён бацькаўшчыну не выбірае, бо яна даецца яму ад бацькі. Яно, дарэчы, таксама далося і ягоным бацькам. Дык вось, спадчыну дзіцятка пры нараджэньні ўжо атрымаў, але што потым? Як быць з тым, што новае сэрца ўвайшло ў сьвет і як быць з тым якім яно будзе? Пакорнае Госпаду ці наадварот? Гэтае пытаньне вырашаецца ў сям’і, якая і мае сваё стаўленьне да Госпада. Так ці не? Богабаязныя хрысьціяне мінулых стагодзьдзяў, калі ўладкоўвалі сваё жытло, паказвалі ўсё гэта сваім бацькам. Навошта? Каб тыя ўбачылі наяўнасьць Бога ў гэтым новым жытле, бо ў ім будуць выхоўвацца новыя людзі, якія павінны жыць ня толькі ў Божым выхаваньні, але і жыць з Ім.
Але вернемся да шлюбу, з якога складаецца сям’я, як працяг роду чалавечага. Што ёсьць шлюб? Ці ня тая найпершая пастанова Бога, дадзеная чалавецтву для паўнавартаснага жыцьця? Безумоўна што так, бо так і сказана: «Сужонства няхай будзе шанаванае ў-ва ўсіх і сужыцьцё беззаганнае; а распусьнікаў і чужаложнікаў будзе судзіць Бог» (Геб 13:4). Шлюб – гэта яднаньне мужчыны і жанчыны, якое нясе ў сабе боскі пачатак. Мужчына, сам па сабе, непаўнавартасны. Бог разумеў гэта і таму даў яму жанчыну, якая і павінна раўняць ягоныя недахопы. Жанчына моцная там, дзе ён слабы і слабая там, дзе ён моцны. Менавіта ўдзьвух яны складаюць адно цэлае – адно цела: «Мужчыну і жанчыну стварыў іх, і дабраславіў іх, і даў ім імя: чалавек, у дзень стварэньня іх» (Быц 5:2). Ева была створана з боку Адама. І ня проста так яна была прызначана для яго, а дзеля таго, каб яны сталіся адным целам. Як гэта павінна быць і быць заўсёды. Заўважым, што мужчына і жанчына склалі разам чалавека. Але.
Грэх увайшоў у-ва ўсё гэта і ўсё загубіў. У шлюбным зьвязе гэтага сьвету няма адзінства, бо, пасьля вясельля, пачынаюцца і значныя праблемы. Асабліва для тых, хто пазнаў мужчын ці жанчын па-за шлюбам. Гэта ня кажа пра тое, што ўсе, хто праз гэта прайшоў павінны быць нявернымі ў шлюбе. Зусім не, бо гэта было бяз Госпада, а з Госпадам так быць ня можа, бо прыклад для ўсіх шлюбаў – гэта прыклад зьвязу Адама і Евы. Бог аб’яднаў іх. Гэта Ён робіць і сёньня у кожным нармальным зьвязе. Божая мудрасьць ведае той тэрмін, калі адзіноцтва нядобра для чалавека і паклапоціцца пра тую палавіну, якая яго дадасьць. Калі гэта пра мужчыну, дык ён павінен разглядаць яе, як дар ад Госпада.
Для Адама не было выбара нявесты, бо там была толькі адна, якая яму адпавядала. І якая была прызначана яму Богам. Кажуць, што шлюбы ствараюцца на небе. І гэта так, бо толькі Бог можа знайсьці чалавеку сапраўдную памочніцу. Ён яднае юнака і дзяўчыну, каб яны сталіся «адным целам» у Хрысьце. Толькі Ён ведае, як іхнія характары і духоўнае разьвіцьцё дадаюць адно да аднога. Менавіта Ён дае такую цудоўную магчымасьць, як магчымасьць несьці ярмо адзін аднога. І ўсё гэта ў прысутнасьці Ісуса Хрыста. Так сказана ў Эвангельлі ад Мацьвея: «Так што яны ўжо ня двое, але адно цела. Вось жа, што Бог злучыў, таго чалавек няхай не разлучае» (Мац 19:6). Тое, пра што мы кажам – гэта той цудоўны зьвяз дзьвух сэрцаў, якія аб’ядноўваюцца ў адно цела, якое не разлучаецца людзьмі і якое ёсьць Хрыстовае. Калі хто з чытаючых гэтыя радкі ўглядвае свой асабісты шлюбны шлях у Госпадзе, дык тыя пытаньні, якія мы тут разглядаем, павінны адкласьціся ў іхніх сэрцах, як тая аснова, якая выходзіць ад мудрасьці Ісуса Хрыста.
А зараз да Хрыстовых. Шлюб – гэта сувязь на ўсё жыцьцё, бо толькі сьмерць здольная гэта ў сьвеце ўсё разбурыць. А таму памылка ў гэтым пытаньні – гэта памылка на ўсё жыцьцё. Іншыя памылкі жыцьця можна ў нейкай меры выправіць, але памылка ў выбары сужонца можа быць у далейшым жыцьці непапраўнай. Сужонства – гэта той рашучы крок, які вяде наперад (ці наадварот) у хрысьціянскім жыцьці. Калі гэта сьвяты крок, дык можна быць упэўненым ў тым, што Бог дабраслаўляе гэты зьвяз. А калі не? Няхай кожны падумае сам. Але як пазнаць Божую волю?
Шлях пазнаньня волі Бога адзін і той жа. Гэта шлях малітвы, чаканьня і дасьледваньня Сьвятога Пісаньня. Гэта шлях не свайго асабістага меркаваньня, але таго, калі Бог пакажа нам Сваю дасканалую волю. Ня волю гэтага сьвету, але Сваю: «І не прыпадабняйцеся веку гэтаму, але перамяняйцеся праз абнаўленьне розуму вашага, каб вам выпрабаваць, што ёсьць воля Божая, што добрае, і прыемнае Богу, і дасканалае» (Рым 12:2). Так, мы жывем у час ліберальнай свабоды і маралі, якія лічаць адносіны маладых людзей (і ня толькі) не адпавядаючых волі Госпада - нармальнымі і сучаснымі. Безумоўна тое, што, гэта злы шлях сучаснасьці. Ніколі хрысьціянін не павінен падзяляць гэтага, бо гэты шлях ніяк не вядзе да шчаснага жыцьця, але да няшчаснага і нават да разрыву сямейных адносінаў. І ніколі ніякая дзяўчына, якая хоча атрымаць мужа сваім асабістым спосабам не атрымае гэтага, а атрымае тое, што ў будучым будзе называцца праблемамі.
Двое сэрцаў, якія зьліваюцца ў адно павінны мець любоў да Бога, якая дае ім магчымасьць далейшага жыцьця. Любоў да Бога - гэта любоў аднаго да аднога і ні як інакш: «Любоў ніколі ня зьнікне, калі нават прароцтвы зьнікнуць, калі мовы змоўкнуць, калі веданьне зьнішчыцца» (1 Кар 13:8). Імкненьнем дзьвух сэрцаў павінна быць сапраўдная любоў і дадзенае Богам прыхільнасьць. Любоў – гэта сукупнасьць дасканаласьцяў. Так павінна быць. Сапраўдная любоў – гэта тое, што можа быць толькі ў Госпадзе, а таму мэта любячых павінна быць толькі ў тым, каб жыць з Ім і жыць разам, каб праслаўляць Госпада. Заўсёды.
Два сэрцы, якія імкнуцца азін да аднога павінны, па-перш, імкнуцца да Госпада, бо гэта і ёсьць тая аснова, на якой і можа быць пабудована іхняе сямейнае шчасьце. Хатні парадак і ў ўсё астаняе - гэта усё тое, што павінна праслаўляць Госпада. І няк інакш, бо ўсё тое, як мы жывем, залежыць ад простага: ці праслаўляем Госпада, ці ганім Яго. Будем жа заўсёды памятаць пра гэта. Нашыя сямейныя адносіны павінны быць адлюстраваньнем адносінаў нябесных. Як гэта можа быць? Толькі ў праяве Сьвятога Духа паміж аб’яднанымі сэрцамі мужа і жонкі. Пасланьні апостала Паўла паказваюць нам сутнасьць нашых нябесных адносінаў і з гэтага мы павінны будаваць нашыя адносіны тут, на гэтай зямлі і ў гэтым сьвеце.
І вось сям’я. Муж і жонка. Як яны павінны карыстацца тым, што даў ім Бог? Шанаваць Ісуса Хрыста ці ня бачыць прысутнасьці Яго ў сваёй сям’і? Муж, які не займае хрысьціянскай пазіцыі ў сям’і, ня мае вянка ў небе, бо ня мае ў сваім сэрцы Хрыста. Таксама і жонка, што не падпарадкоўваецца Хрысту, як частка Ягонай нявесты – ніяк ня зможа ладзіць шчырыя і дабрасумленныя адносіны да свайго мужа. Тое ж самае тычыцца бацькоў і дзяцей, бо добрае жыцьцё кожнага з іх залежыць ад Госпада.
Пісаньне, па сутнасьці сваёй, абмалёўвае пажаданую ўнутраную пабудову сям’і. Але тут ёсьць і зьнешні бок – адносіны да Ісуса Хрыста, Які дае нам найвялікшы прыклад любові да Сваёй нявесты Царквы. Богабаязны муж і будзе імкнуцца да таго, каб прыклад любові Хрыста быў прыкладам любові паміж членамі сям’і. Менавіта таму муж будзе шукаць ахвярнай любові да жонкі. А ў будзёным жыцьці ён будзе служыць, а не патрабаваць, каб слугавалі яму. І калі гэта так, дык гэта і ёсьць шчасьце для жонкі, якая даверылася свайму мужу ў-ва ўсіх зямных абставінах. Яна, і толькі яна, павінна стаць самай важнай неабходнасьцю для мужа, які знаходзіцца пад уладаю Госпада: «Моц і прыгажосьць яе – вопратка яе, і весела глядзіць яна ў будучыню. Вусны свае растуляе з мудрасьцю, і добрая парада на языку ў яе. Яна сочыць за гаспадаркай у доме сваім і ня есьць хлеба гультайскага. Устаюць дзеці – і дагаджаюць ёй, - муж, і хваліць яе: “Шмат было жонак дабрадзейных; але ты пераўзышла іх усіх”. Мілавіднасьць падманлівая і прыгажосьць марная, а жонка, якая баіцца Госпада, вартая пахвалы. Дайце ёй ад плёну рук яе, і хай праславяць яе каля брамы ўчынкі яе» (Выс 31:25-31).
Сям’я – гэта сумеснае служэньне і малітва Госпаду. Апостал Пётр кажа пра гэта так: «Так сама і вы, мужы, жывіце з разуменьнем з жонкамі, аддаючы ім, як найслабейшай пасудзіне, пашану, бо і яны – суспадчыньніцы ласкі жыцьця, каб не было перашкоды ў малітвах вашых» (1 Пят 3:7). Добрыя адносіны ў сям’і служаць ня толькі радасьці і міру ў ёй, але і ў выслуханых Госпадам сумесных малітваў сужонцаў. І гэта вельмі важна для шчаснага зьвязу і добрага хрысьціянскага дому. Няхай аддадзім мы нашыя сэрцы, як месца адзін для аднога па слову Бога і няхай будзем жыць разам для славы Госпада і дзеля Ягонай справы. І тады будзе ўсё добра.
Сяьм’я – гэта ня толькі тое месца, дзе нараджаюцца і выхоўваюцца дзеці. Гэта тое месца, дзе павінен быць Божы парадак: Бог, муж, жонка, дзеці. І ніяк інакш. А калі гэта ня так, дык разчараваньне і безпарадак – гэта тое, што безумоўна напаткае кожную сям’ю, дзе не шануюць Госпада і дзе муж не павінен нясьці ніякай асабістай адказнасьці, як яму здаецца, перад Богам за сваю сям’ю. Але трэба сказаць і пра іншую небясьпеку – небясьпеку жонкі, калі яна не памятае сваёй ролі ў сямейным жыцьці і намагаецца ўзяць кіраваньне сям’і ў свае рукі. Сям’ю вядзе Бог праз мужа, а не праз жонку, а таму жаночае кіраваньне сям’і Богам не падтрымліваецца. Гэта няўгодна Госпаду, бо Ён спачатку стварыў Адама, а толькі потым з яго Еву, як памочніцу і маці ягоных дзяцей. Бог аднойчы сказаў Адаму наступнае: «За тое, што ты паслухаўся голасу жонкі тваёй і ёў з дрэва, пра якое Я наказаў табе, сказаўшы: “Ня еж з яго”, праклятая зямля за цябе. Са скрухаю будзеш карміцца з у-яе ва ўсе дні жыцьця твайго» (Быц 3:17). Бог пакараў Адама за віну Евы, бо зрабіла Ева, а вінаватым стаўся Адам. Так і ў сям’і, дзе за ўсе яе беды вінаваты муж. І гэта праўда, бо гэтая праўда ад пачатку.
Кожны веруючы бацька павінен стварыць у сваім доме маленькую царкву, дзе ён павінен быць пастарам, каб несьці у свой дом тое, што нясе праз яго Бог. А калі адсутнічае бацька, дык гэтае месца павінна займаць ягоная жонка і маці сваіх дзяцей. Недастаткова таго, што мы молімся самі па сабе, а дзеці робяць гэта самастойна. Сям’я разам павінна чуць Слова Бога, каб чуць сардэчныя жаданьні бацькоў. Гэта і ёсьць Божае выхаваньне. Дзеці павінны бачыць дарослых у малітве, каб бачыць іхнюю шчырасьць перад Богам і ісьці за імі.
Але ня ўсё так проста і Бог падказвае нам як быць: «Бо каго любіць Госпад, таго карае, і бічуе ўсякага сына, якога прыймае. Калі вы зносіце пакараньне, удзельнікамі якога сталіся ўсе, дык вы – байструкі, а не сыны. Да таго, калі мы мелі бацькоў цела нашага, якія нас каралі, і саромеліся перад імі, ці ня шмат больш маем падпарадкоўвацца Айцу духаў і будзем жыць?» (Геб 12:6-9). Калі мы будзем непаслухмяныя, дык будзем ад гэтага і пакутаваць. А пакуты – гэта тыя горкія плады, якія магчыма і могуць вывесьці нас з таго незайздроснага стану, у якім мы апынуліся - да нашага пакаяньня ў грахах нашых перад Госпадам нашым Ісусам Хрыстом. Але ці ёсьць такія дасканалыя дзеці, якіх караць ня трэба? Ніхто ня ведае гэтага, а гэта значыць тое, што іх няма, бо калі б было іначай, дык Бог бы гэта азначыў. Але гэтага няма і таму Бог ніяк не адмяняе пакараньньне бацькамі дзяцей. Другая справа, што ня можа быць і занадтай жорсткасьць пры гэтым: «Не пакідай юнака без пакараньня, бо калі пакараеш яго дубцом, ён не памрэ. Ты пакараеш яго дубцом і ўратуеш душу яго ад пекла» (Выс 23:13-14). Гэта словы мудрасьці, якія заслугоўваюць увагі і якія накірованыя да ўсіх людзей, якія ствараюць сем’і і выхоўваюць у іх дзяцей. Ня толькі для сябе і для грамадзтва, але ў першую чаргу для Госпада. І гэта галоўнае. Амэн.
Свидетельство о публикации №225122000030