Трывога

Высакародная трывога…
Яна адбілася навек.
Якая выпадзе дарога?
Не ведае сам чалавек.

Раптоўная трывога – цяжка!
Сляды пакут яна нясе.
Бяздонная – бывае важкай,
Жыццё скасуе пакрысе.

Гняце адчутая трывога,
Яна балючая парой.
Ды не прыходзіць дапамога,
Здаецца цёмнаю нарой.

Неспадзяванная трывога,
Адвечная заўжды яна.
Стаіць вядзьмарка ля парога,
Нібыта чорная сцяна.

Бяздонная гняце трывога,
Не радуе мяне пяро.
Чакання жах: «А дзе падмога?
Хто адзавецца на дабро?»


Рецензии