Адчуваю...

Адчуваю небяспеку:
Ці завершыцца вайна?
З прэзідэнтам-недарэкай
Доўга цягнецца яна.

Не адзін гадок страляюць,
Прападаюць ў ёй палкі…
Ды Еўропай аздабляюць,
Ім патрэбен лад такі.

Хто за гэта ўсё ж ў адказе?
Зноў пытанне паўстае.
Хто даў шлях бядзе-заразе?
Да людзей хто прыстае?

Шмат пытанняў без адказа,
Ды няма канца нудзе.
Усё ж адбудзецца параза,
Украіна ўся ў бядзе.

Адчуваю небяспеку:
Не адна я, іншых шмат.
Недастача Чалавекаў,
Недарэчнасць тчэ загад.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →