Маладзiк

Маладзік бліскучы, белы –
Нарадзіўся толькі ён.
Нібы нейкі госць нясмелы,
Хмаркі шлюць яму паклон.

Маладзік лунае ў небе,
Разумею я – разлік.
Малады ў сваёй патрэбе…
Свеціць, але раптам знік.

Хмаркі гэтак карагодзяць,
Закрываюць далягляд.
Нібы пчолы лёт лагодзяць,
Векавечны свой абрад.

Маладзік двухрогі, срэбны,
Раптам выплыў, як зубок.
Маладзік такі патрэбны,
Вастраносы ён сярпок.

Маладзік круты, прыгожы…
Зразумела – малады…
Ясны, зыркі, ладны, гожы…
Дай, Бог, доўгія гады.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →