Бармэн

БАРМЭН

Тэкст без кропак.
Пішуць, бармэн псіхолаг, смешна, бармэн гэта фільтр, праз яго ноч праходзіць як праз ныркі, бруд застаецца ўнутры, а ты альбо выходзіш, альбо не,  я выйшаў не правяраць і не лячыцца, я выйшаў праваліцца ўшчэнт, Мінск не цэнтр, а нутро, не шыльды, а сляды, не бары, а норы, мне за шэсцьдзесят, цела цяжкае, уладкаванае, ланцуг на старой шыі - Давід і Хрыстос ,у абдымку, абодва бачылі больш, чым трэба, на зламанай  руцэ Luminox цікае, не час паказвае, а рэшту, піва, шот, віскі, без абмеркаванняў, бармэны не вітаюцца, яны глядзяць як ветэрынар на жывёлу, колькі працягне, уніз па прыступках, цубке, пах старога спірту, сікуноў і цяпла, пацукі не бягуць, яны ўдома ўжо,  прусакі не хаваюцца , ім плацяць прысутнасцю, віскі льюць з бутэлек без мінулага, рыльца прымае моўчкі, рукі ў бармэна ў апёках, ён ведае меру лепш цябе, у куце коўзацца бязлікія істоты, без імёнаў і абяцанняў, не сэкс, функцыя, вентыляцыя, каб склеп не выбухнуў ад адзіноты, ніхто не ўсміхаецца, ніхто не гуляе ў сэрвіс, тут жывуць на мінімуме і не хлусяць, і вось у гэтым я лаўлю кайф, таму што няма канцэпцыі, няма правільнасці, няма паказухі, Менск тут сапраўдны, не паштоўка, а арганізм, горад не просіць любові і таму яе заслугоўвае, бармэны не псіхолагі, яны брамнікі, яны наліваюць і своечасова глядзяць, каб ты яшчэ мог падняцца, і я падымаюся, лесвіца ўжо не слізкая , ноч неахвотна адпускае, паветра халоднае, раніца шэрая хутка, сэрца на месцы, крокі роўныя, я жывы, не вычышчаны, не раскаяўся, але жывы, і гэтага дастаткова, каб памятаць, гэта не Бруклін, у трыццатых , бляч, гэта горш, і таму гэта ўсё маё,
Менскія бары, я расчараваны вамі.


Рецензии