Неба бясконца...

Неба бясконца далёкае,
Як жа ты маніш, завеш…
Нават калі ты з аблокамі
Роздыху мне не даеш.

Неба малочна-ліловае,
Рэдкія зоркі на ім.
Месячык – срэбнай падковаю,
Вольнасці, радасці гімн.

Неба часамі грувасткае,
Гне да зямлі воз-цяжар.
Неба бяздушнае – ястрабам,
Зарыва нібы пажар.

Неба барвова-ружовае…
Хмаркі прапалі – няма.
Неба часамі свінцовае,
Цяжкае неба – турма.

Неба таемна-прывабнае,
Марыць аб ім чалавек.
Не разгадаць неспагаднае,
Цягнецца мара праз век.


Рецензии