Буйныя нiвы

Буйныя нівы спачываюць,
Не каласіцца ж ім зімой.
Пра лета не ўспамінаюць,
Шлях іх заўсёды па прамой.

Буйныя нівы, ох, бязмежны,
Вы – незабыўныя сябры,
Што атачаюць Белавежжа,
Чакаюць веснавой пары.

Буйныя нівы, вы чароўны,
Як пладавітая ралля…
Радочак урадлівы роўны…
Мая радзімая зямля.

Буйныя нівы, вас шаную,
Вы – неабсяжныя палі.
Да хлебаробаў вас раўную –
Яны ўправіцца змаглі.

Буйныя нівы – вось багацце,
Вас мінавала забыццё.
Для хлебароба ніва – шчасце,
Бо збажына дае жыццё.


Рецензии