Любы радок мяне...

Любы радок мяне цікавіць,
Бо гэта Коласа радок.
Дазволіць добра час мой бавіць
Яго Паэзіі выток.

У біяграфіі музея
Старонку ладную знайду.
Жыве, спаўняецца надзея,
Я летапіс распавяду:

«Стаіць мая хата між хвой кучаравых,
І купіна жыта на клумбе пры ёй.
Свая ў мяне пожня, і дрэўцы, і травы,
Пляцоўка, і двор свой і я сабе свой*».

Цудоўна пісаў ён аб родным,
Глядзеў, як расце збажына.
Ядловец з лясоў – нібы подых,
Піў квас хатні свой са жбана.

Каго з ім магу параўнаці?
Шукаю з увагай – няма…
Пясняр жыў з усмешкай дзіцяці…
Смерць – холад, на сэрцы – зіма…

Імя «Колас» слаўна давеку,
Ён шчыра дарыў талент свой.
Спагада жыла ў Чалавеку,
Навек з беларускай сям’ёй.

Заўвага:
*Радкі Якуба Коласа.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →