Мара мая чарадзейная

Мара мая чарадзейная,
Нібы нябачны прывід.
Часам была безнадзейная,
Чорная, як аксаміт.

Мара бяздумная, згаслая,
Парус з узнятым крылом.
Светлаю, добраю казкаю –
Споведзь твая аб былом.

Мара адвечная, дзіўная,
Ты не пакінеш мяне.
Чыстая, трохі наіўная,
Хай жа твой свет не міне.

Мара шчымлівая, ясная,
Дзе рэчаіснасць знайсці?
Зорачка ў небе нязгасная,
Мне за табою ісці.

Мара мая чарадзейная,
Добры, святы запавет.
Мара мая цудадзейная,
Сонечны радасны свет.


Рецензии