Чаромхi зараснiк...

Чаромхі зараснік успомню…
Адразу за каналам лес.
Чароўны пах – прыроды помнік,
Такі ж круты яе замес.

Гулялі пары ў той мясціне,
Прыгожы, мілы наш куток.
Расла чаромха ў цясніне,
Кахання шчырага выток.

Чароўны пах, амаль міндальны,
З гарчынкай лёгкай – нота ёсць.
Забаўны колер – ён пахвальны,
Вясновы ды часовы госць.

Чаромхі кветачкі, як памяць
Аб маладой маёй пары.
Пялёсткаў белых цуда-замець,
Снег нібы падаў да зары.

Успамінаю часам гэта,
Цяпер няма чаромхі той.
Карціна мастака-паэта –
Чаромхі зараснік-пастой.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →