Взрослая жизнь
На пачатку дваццаць сёмага года жыцьця Ісуса, дажджлівым нядельным ранкам, пасьля суботняй пропаведзі ў сынагозе і бяз лішніх тлумачэньняў, Ісус пакінуў Сваю сям’ю, сказаўшы толькі тое, што ідзе ў Магдалу і Капернаум, пасьля чаго і ў іншыя гарады Галілейскага мора. Магдала сустрэла Яго сіньню Галілейскага мора ды лёгкім усходнім ветрыкам. Ісус пайшоў да дядзькі, дзе Яго сустрэў брат Юда, які працаваў разам з ім. Ісус застаўся тут на тыдзень, выходзячы, разам з роднымі, ў мора і дапамагаючы тым у іхняй нялёгкай працы. Увечары Ён сядзеў на высокім беразе, гледзячы на ціхую вечаровую водную роўнядзь і разважаў пра сутнасьць чалавечага існаваньня ды сувязі гэтай сутнасьці са Стваральнікам усяго ў гэтым сьвеце. Юда слухаў разважаньні Ісуса, не перарываючы старэйшага, але сэрца яго не было тут, а сам ён дэлікатна выгадваў тую хвіліну, калі можна будзе выбачыцца ды пабегчы па сваіх справах. Ісус шкадаваў яго і не крыўдзіўся на брата, бо менавіта Бог даў яму права выбару, якім ён, у дадзеным выпадку, і карыстаецца. Ягоны ж дзядзька, ведаючы пра планы Ісуса пабыць некаторы час у Капернауме, накіраваў Яго да свайго старога сябра Зэбедэя, дзе Ён мог бы і прыпыніцца, бо іхні сямейны дом знаходзіўся пад арэндай. З гэтым і накіраваўся Ісус у бок Капернаума.
Зэбедэй – вядомы па ўсім галілейскім узьбярэжжы чалавек, бо, акрамя рыбацкага промыслу, меў даволі буйную майстэрню па вырабу рыбацкіх лодак. Ён ведаў пра Ісуса ад свайго даўняга сябра з Магдалы, які казаў неаднойчы пра плотніцкія і сталярныя здольнасьці Ісуса. Зэбедэй даўно ўжо падумваўся пра стварэньне лодкі палепшанай канструкціі, а таму прапанаваў Ісусу паўдзельнічаць у распрацоўцы і вырабу новай лодкі. Ісус з задавальненьнем пагадзіўся з гэтай прапановай, бо, акрамя Свайго рамяства, добра ведаў усе недахопы існуючых рыбацкіх лодак і іхняга ветразьнага рыштунку. Больш таго, Ён ведаў і непрадказальны характар мора, што павінна было ўлічвацца пры пабудове лодак для рыбакоў. Ісус адчуў, што выходзіць на паверхню Ягонае ўнутранае жаданьне палепшыць працу гэтых цудоўных людзей, якія жывуць морам і ад мора.
Такім чынам Ён стаўся галоўным канструктарам ды тэхнолагам па распрацоўцы і стварэньню лодкі новыга тыпу. Абрысы узмоцненага корпусу дазвалялі значна лягчэй сустракаць вялікія хвалі шторму, а на больш спакойнай вадзе лодка мела значную перавагу ў хуткасьці перад іншымі лодкамі. Гэтаму спрыяў і новы ветразны рыштунак, які дадаваў ня толькі хуткасьці судна, але і дазваляў пракладваць курс супраць ветру пад значна больш войстрым вуглом, адносна сустрэчнага ветру. Для гэтага быў перароблены асноўны ветразь – грот і дадазены ў насавой частцы яшчэ адзін маленькі ветразь – стаксель. Ісус чуў пра гэта яшчэ ў Назарэце ад дасьведчаных людзей, якія былі ў складзе гандлёвых караванаў і бачылі гэта ў Александрыі, дзе карабельнае будаўніцтва было на вельмі высокім узроўне. І вось тут, у майстэрні Зэбедэя, нарадзілася новая рыбацкая лодка, якая адразу ж захапіла сэрцы ўсіх, хто меў непасрэдныя адносіны з морам. Нават самыя вялікія скептыкі, якія насьміхаліся над гэтым пры стварэньні, прызналі тое, што Галілейскае мора атрымала цудоўнае стварэньне, якое было пабудаванае пад кіраўніцтвам гэтага Ісуса.
Больш за год працягвалася гэтая цудоўная ды творчая праца. Вольный жа час пасьвячаўся малітве і духоўным размовам з працаўнікамі майстэрні, якія не спяшаліся дадому, адзіна каб паслухаць гэтага цудоўнага майстра і настаўніка. Падыходзілі сюды і многія іншыя жыхары Капернаума, каб паслухаць гэтага незвычайнага маладога чалавека, Які вельмі добра ведаў Пісаньні і меў Свае погляды на жыцьцё. Калі-некалі прыходзілі сюды і сыны Зэбедэя – Якуб і Ян,- якія працавалі на рыбацкім фронце і якія ўдзельнічалі ў хадавых выпрабаваньнях новай лодкі, першымі адзначыўшы вялікую перавагу гэтай канструкцыі над усімі ранейшымі, пабудаванымі на Галілейскім моры.
Ісус уважліва назіраў за братамі, якія паказвалі сябе ня толькі ўмелымі рыбакамі, але і зацікаўленымі ў пытаньнях духоўнага жыцьця чалавека. У суботні жа дзень Ісус чытаў у сынагозе урыўкі з Пісаньня, падрабязна каментуючы прачытанае. У сынагозе Капернаума Ён выявіў шмат новых кніг, якіх раней ня бачыў, а таму, некалькі разоў на тыдзень, Ісус прыходзіў сюды, каб пазаймацца гэтымі новымі крыніцамі веданьня. Наогул, жыхары Капернаума вельмі палюбілі Ісуса, бо ў Ім яны бачылі нешта сьветлае і надхняльнае, што прыцягвала да Яго асабліва маладых людзей, якія адчувалі сябе тут лёгка ды нязмушана. І сапраўды, цікавячыся іхнімі справамі, Ісус не павучаў іх без патрэбы, а толькі тады, калі яны самі таго патрабавалі.
Так праходзіў час. Ісус добра зарабляў у Зэбедэя, адпраўляючы кожны месяц значную частку Свайго заробка на патрэбу сям’і ў Назарэт. Але вось, праца над стварэньнем новай рыбацкай лодкі завершана і Ён, увосень, вырашыў вярнуцца на некаторы час у Назарэт. Тым больш, што вельмі хутка павінна было адбыцца вясельле сястры Марты. Праз тры тыдні, пасьля вясельля сястры, Ён зноў вярнуўся ў Капернаум, каб працягнуць працу па пабудове новых лодак, замоваў на якія было ўжо вельмі шмат.
Так прайшло яшчэ чатыры месяца, калі Ісус вырашыў пакінуць Зэбедэя і Капернаум. Маючы значную суму грошай, з адкладзеных раней і заробленых за апошнія месяцы, Ён вырашыў, у сакавіку дваццаць восьмага года Свайго жыцьця, нясьпешна пайсьці ў Ерусалім. Ісус накіраваўся ўздоўж галілейскага берагу ў Магдалу, дзе Яго заўсёды чакалі і шчыра сустракалі родныя людзі. Хацелася пабачыць Юду, які толькі за месяц да гэтага прыходзіў у Капернаум, каб перагнаць новую лодку з майстэрні Зэбедэя ў Магдалу. Гэтая лодка была пабудаваная за кошт Ісуса, каб перадаць яе ў дар Юдзе для адкрыцьця сваёй асабістай рыбалавецкай справы. Юда быў у захапленьні ад ветразнага рыштунку і зручнасьці корпусу, калі яны выйшлі разам з Ісусам у мора каля майстэрні, каб, пад кіраўніцтвам Ісуса, асвоіць новую тэхніку кіраваньня лодкай. І вось зараз, ідучы ў Магдалу, Ісус жадаў паглядзець на тое, як Юда ладзіць сваю рыбалоўную справу. Ён з задавальненьнем адзначыў станоўчыя накірункі Свайго брата і шчырую дапамогу ў гэтым дзядзькі Ісуса. Прабыўшы ў іх пяць дзён, у наступны дзень пасьля суботы, Ён працягнуў Свой шлях да Ерусаліму.
Наперадзе была Тыберыяда,- горад, які актыўна будаваўся і, як казалі, гатаваўся пераняць сталічныя функцыі ў Цыпоры. Аглядзеўшы горад, Ісус вызначыў, што прыгажосьці яму дадае цудоўнае Галілейскае мора, якое, быццам бы, уваходзіла сваім берагам у горад. Зрабіўшы невялікі адпачынак на гарадзкім беразе мора, Ён працягнуў Свой шлях да Філатэрыі, якая была паўднёвай кропкай Галілейскага мора. Ісус ніколі ня быў тут і Ён вырашыў прыпыніцца на некалькі дзён, каб агледзець горад і на Свае ўласныя вочы ўбачыць пачатак ракі Ярдан, які выходзіў з Галілейскага мора. Гэтыя цудоўныя некалькі дзён Ісус правёў у вандроўках, дасьледуючы паўднёвы бераг мора і назіраючы выхад гістарычна значнай для гебраяў ракі. Ён маліўся да Госпада і дзякаваў за тое, што Яму, як Чалавеку, дадзена стаяць каля вытоку Ярдана, які загадваў калісьці перайсьці гебраям Айцец Нябесны, каб узяць у спадчыну гэтую абяцаную зямлю. Працягнуўшы Свой шлях, Ён дасягнуў добра знаёмага Скіфапаля, праз які, часьцей за ўсё, праходзілі паломнікі з Назарэта, ідучы на сьвяткаваньне Пасхі ў Ерусалім. Далей Яго чакаў знаёмы шлях да Ерусаліма праз Ерыхон. Ісус адпачываў на добра знаёмых месцах і, несьпяшаючы, падыходзіў да канчатковай мэты гэтага вандраваньня – Ерусаліму.
Лазар, з сёстрамі, сустрэў Ісуса ў вялікай радасьці, бо для іх Ён быў за роднага Чалавека. Да Пасхі заставаліся яшчэ тры дні і Ісус, кожны дзень, прыходзіў у Храм, каб паслухаць храмавых настаўнікаў ды паўдзельнічаць у духоўных спрэчках сярод прысутных. Ён добра бачыў даволі малы духоўны ўзровень людзей, якія спрачаюцца, але, уступаючы ў спрэчку і даносячы Сваю думку, Ён быў вельмі дэлікатным і вытрыманым у адносінах да гэтых людзей. Так праходзілі гэтыя дні, як, неўзабаве, і настаў той пасхальны тыдзень. Разам з натоўпам паломнікаў з усіх бакоў сьвету, прыйшоў у Ерусалім і Зэбедэй, разам са сваімі сынамі. Яны сустрэліся ў Храме і, разам з Лазарам, сустрэлі гэтую Пасху, як адна сям’я з Ісусам. Зэбедэй, разам з сынамі, адыйшоў ад Ісуса да сваіх ерусалімскіх родных, каб павітаць іх і працягнуць сьвяткаваньне разам з імі. Ісус жа зноў быў у Храме, калі да Яго падыйшоў чалавек, які, павітаўшыся, папрасіў выслухаць яго. Гэты чалавек, на працягу некалькі дзён, назіраў за Ісусам, слухаючы Яго ў спрэчках і прыйшоў да высновы, што павінен запрасіць Яго паўдзельнічаць у зьдзяйсьненьні ягонага жыцьцёвага плану. Гэты заможны чалавек, на імя Ганод, паходзіў з Індыі і, разам з сынам Ганідам зьбіраўся наведаць Рым ды іншыя месцы Міжземнага мора. Яны і прыйшлі сюды на Пасху, маючы надзею знайсьці чалавека, які стаў бы для іх перакладчыкам ды часовым выхавацелем для юнака на два гады. Ганод і прапанаваў Ісусу пайсьці разам з імі, ў якасьці выхавацеля ды перакладчыка. Ісус адказаў гэтаму чалавеку, што растаньне з сям’ёй на такі тэрмін можа несьці за сабою значную матэр’яльную нястачу, чаго Ён дапусьціць ніяк ня можа. У адказ на гэта вандроўнік з усходу прапанаваў Ісусу гадавы заробак наперад, каб сям’я Ісуса ня мела ніякага матэрыяльнага недахопу на гэты час. Пагадзіўшыся, Ісус даў гэтыя грошы Зэбедэю, каб той перадаў іх Язэпу, галаве сям’і, з наказам Ісуса накіраваць іх да разумнага выдаткоўваньня на карысьць сваіх родных. Так і пачаўся новы этап жыцьця Ісуса.
Ад аўтара:
У гэтым годзе Ісус узьняўся на новы ўзровень авалоданьня Сваім чалавечым розумам і дасягнуў новай вышыні ўнутранай самасьвядомасьці. Ён упершыню адчуў гэта, калі капернаумцы пачалі называць Яго Настаўнікам, прымаючы Ягоныя словы як тое, што не падлягае сумнёву. Гэта быў апошні год Ягонага аселага жыцьця. З гэтага часу Ён ня будзе ўжо знаходзіцца на адным месцы які-небудзь працяглы час у адным і тым жа занятку. Ісус унутрана адчуваў, што набліжаецца час Ягонай зямной вандроўцы. Час напружанай дзейнасьці ўжо яўна праглядаўся, але зараз,- паміж простым, але актыўным жыцьцём ў мінулым, і яшчэ больш насычаным ды напружаным грамадзкім служэньнем у будучым – Яму мела быць правесьці некалькі гадоў у актыўных вандроўках ды самай разнастайнай асабістай працы. Ісус павінен быў завершыць Сваю падрыхтоўку ў якасьці чалавека гэтага сьвету, перад тым як стаць Настаўнікам і Прапаведнікам ад Бога,- дасканалым Сынам Божым.
Свидетельство о публикации №226010902256
"Продолжив Свой путь, Он достиг хорошо знакомого Скіфапаля, через который, чаще всего, проходили паломники из Назарета, идя на празднование Пасхи в Иерусалим".
Это равносильно, что идти из Минска в Москву через Киев. Хотя и это можно объяснить, как по посетить Лавру и поклониться святым мощам.
Назарет расположен почти по прямой севернее Иерусалима, а Скифополь находиться намного восточнее за Галилейским морем. ВОт такое будет от меня замечание. А в остальном успехов тебе.
Александр Кучуро 20.01.2026 19:53 Заявить о нарушении