Прыёмны пакой 2
Шостая гарадская бальніца.
Я быў там, як і кожны мінчанін. Не раз.
Прыёмны пакой гэта цяжкае месца.Траўматалёгія.
Вакол, заводы, інтэрнаты.
За свой век быў там разоў шэсць.
Першы раз у 80;х. Практыка на трактарным.
Дактары такія уважлівыя. З Гумарам.
- добра атрымаў, рэшту аддаў?
Старыя санітаркі, што яшчэ вайну перажылі, бінты пралі. Жорсткія ў іх рукі.
Пасля авансу, кліенты: бітыя, глухія, з заводаў.
Дзеўкі і хлопцы з дыскатэкі ў ДК Глухіх і ДК МТЗ.
Абоссаныя алкаголікі з інтэрнату завода Казлова.
Міліцыя , а як жаж , нязменна дзяжурыць.
З піўнух, хлопцы са зламанымі сківіцамі: трактарны, шасцяронкі, маргарынавы, аўтобусны парк.
Мяне таксама прывезлі з трактарнага. Практыка. 1981.
Цягацца з мужыкамі ў цэху было ня лёгка. Вага малая.
Бокс у дапамогу, але на канвееры хлопцы асілкі.
Сківіцу ўправілі. Пяць швоў наклалі.
Сказаў: паслізнуўся і ўпаў.
Усё абышлося.
Апошні раз быў шэсць гадоў таму.
Завёз Маму. Старэнькую, слабую.
Уначы, стомлены, не пачуў яе крыку.
Падхапілася з ложка, ногі падламаліся.
Прабіла галаву аб начны столік.
Усё абышлося.
Сёння патэлефанаваў стары сябар: Я ў шостай. Выйшаў з майстэрні кавы набыць.
Паслізнуўся. Апрытомнев, гіпс.
У пакоі стэрыльна.
Шмат людзей: спартсмены, дзеці. Цёткі. Сабака у кутку скуголіць.
Паламаныя рукі, ногі. Чарга.
Усе ўважлівыя, дабразычлівыя.
У Мінску сёння чырвоны ўзровень.
Чорт завею каламуціць.
Мы сунемся па горадзе. Самаход вурчыць старым маторам.
Снег такі, што божага свету не бачна.
Сябар апоўначы намаляваў жахлівую карціну:
Рака Сцікс. Два Хароны ў чоўнах.
Полацк. Сафія. Дзвіна.
Мая краіна.
Свидетельство о публикации №226010900383