Только для евреев белорусского происхождения

Сёння субота.
Габрэі не працуюць.
Мне ня хочацца высвятляць усе падрабязнасьці.
Я толькі ведаю, што ў суботу на габрэяў працуюць шабес-гоі…
Я не габрэй.
І атрымліваецца так, што я абавязаны сёння рабіць на габрэяў. Я абавязаны выконваць за іх работу сёння.
 Чаму?
Таму, што я не лічу габрэяў непатрэбным Свету народам.
Габрэі, як і іншыя народы дадаюць Свету плённага.
Сваім, габрэйскім дадаюць.

Хіба Біблія не на плён Свету,
 напрыклад?
 Вось з гэтага мне і даводзіцца сёння рабіцца шабес-гоем.
У габрэяў хапае недахопаў. Як і ва ўсіх на гэтым Свеце.
Але ці варта карыстацца гэтымі габрэйскімі недахопамі пакуль габрэі бяздзейнічаюць? Яны ў суботу не працуюць, але й не спяць. Яны ўсё бачаць, і ўсё адчуваюць па суботах. Хіба яны не чуюць нешта непатрэбнае ім?
Чуюць. Безумоўна.
І, як нармальныя людзі потым абавязкова будуць рэагаваць.
І на непатрэбнае, і на патрэбнае ім.
Дык навошта ім непрацоўная субота, чытач?
Ну падумай, для чаго?
Для трэніроўцы ў цярплівасьці!

Вось адкуль пайшло знакамітае:
“Усё, што нас не забівае, робіць нас мацнейшымі!”.
Не рабіце па нядзелях, і не народзіцеся ў панядзелак. Няхай і габрэі, па-ранейшаму, не нараджаюцца па нядзелях.
Тое, што нам, беларусам перашкаджае ў адносінах з габрэямі, тое ж нам і дапаможа.
«Заграница нам поможет».
Такую б назву гэтай рабоце я б дадаў, калі б яна была напісана па-руску.
За сябе, і за таго дзядзьку" - Так бы я назваў гэтую працу па-габрэйску.

*Буду ўдзячны любому габрэю, які перакладзе гэта на габрэйскую і рускую мовы.

10.01.2026г


Рецензии