Беларуская справа

 Або карыснае

Нажаль не хапае сіл на што-небудзь годнае.
Але рабіць хочацца.
Не гуляць у кампутарныя гульні, а менавіта рабіць,
не працаваць.
Робяць справу, а працуюць на кагосьці,
няхай, нават,  і на сябе.
Справы на карысць, а праца на плён.
Спраў шмат, а плён адзін.

Як гэта перакласьці на іншыя мовы?
Ня ведаю.
І спрабаваць перакладаць не хочацца.
Бо гэта будзе на плён.
Мне, або чытачу.
А я хачу рабіць справу.
Справа ня левае!
Справа галоўнае. Грунтоўнае. Заснавальніцкае.
Справа гэта глеба.
На працу не абапрэшся.
Праца гэта паветра, без якога няма чым дыхаць.
Праца гэта вада, якой не напіцца.
Праца гэта ежа, якой не наесьціся.
І, нарэшце, праца гэта заўсёды доказ таго, што галоўнае мець сваю Справу.

12.01.2026г

На выяве творца беларускай справы, паэт Янка Купала.


Рецензии